- Не блытаць з раслінай Капытнік
Свінуха, Свінушка, Капытнік[1][2] (Paxillus) — род шапкавых грыбоў сямейства свінухавых парадку балетавых.
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка лейкападобная з падагнутым хвалістым краем, карычнева-бураватая. Пласцінкі зыходныя. Мякаць на зломе цямнее. Ножка цыліндрычная, суцэльная. Споры эліпсоідныя, гладкія. вохрыстыя. Неядомая, мае ядавітыя рэчывы.
Пашыраны ў Еўразіі (10 відаў) і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 4 віды свінух: свінуха ніткаватая, свінуха панусападобная (Paxillus panuoides), свінуха тонкая (Paxillus involutus) і свінуха тоўстая (Paxillus atromentosus). Сапратрофы. Трапляюцца з ліпеня па кастрычнік паасобку або групамі ў лясах на глебе або гнілой драўніне.
Зноскі
- ↑ Свінуха, Свінушка, Капытнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 14. — Мн., 2002. — С. 258—259.
- ↑ Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 68. — 192 с. — 60 000 экз.
- Гапіенка В. С. Свінуха // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 466.
- Свінуха, свінушка, капытнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 258—259. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 562. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.