Сеймур Хэрш

Сеймур Хэрш
англ.: Seymour Hersh
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, гісторык
Дата нараджэння 8 красавіка 1937(1937-04-08)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сеймур Майран Хэрш (англ.: Seymour Myron (Sy) Hersh; нар. 8 красавіка 1937, Чыкага, ЗША) — амерыканскі журналіст, праваабаронца, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі, лаўрэат прэміі «За ўклад у развіццё свабоднай прэсы фонду сродкаў масавай інфармацыі» ў Лейпцыгу, лаўрэат прэміі Рыдэнаура (2005).

Нарадзіўся ў яўрэйскай[3] сям’і, у Чыкага. У Чыкагскім універсітэце атрымаў журналісцкую адукацыю. Міжнародная вядомасць прыйшла да яго падчас вайны ў В’етнаме, калі ён раскрыў учыненую амерыканскімі вайскоўцамі бойню ў Сангмі, пасля чаго стаў лаўрэатам Пулітцэраўскай прэміі. Працаваў у агенцтвах Юпі і АП, у газеце «Нью-Ёрк Таймс», у апошнія гады — аглядальнік штотыднёвіка «Нью-Ёркер». З яго артыкулаў у часопісе «Нью-Ёркер» свет упершыню даведаўся аб жорсткім абыходжанні амерыканскіх ваенных з іракскімі зняволенымі ў турме «Абу-Грэйб». У маі 2015 года выступіў у London Review of Books з артыкулам, у якім падвергнуў сумневу афіцыйную версію ўладаў ЗША аб ліквідацыі Усамы бен Ладэна.

Аўтар некалькіх публіцыстычных кніг і дакументальных фільмаў. Лічыцца адным з лепшых амерыканскіх аўтараў, якія працуюць у жанры журналісцкага расследавання.

Зноскі

  1. Wallenfeldt J. Seymour Hersh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Seymour Myron Hersh // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Edd Applegate. Journalistic Advocates and Muckrakers: Three Centuries of Crusading Writers (англ.). — McFarland, 1997. — P. 87. — ISBN 9780786403653.