Сен-Жон Перс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Saint-John Perse | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Philippe Berthelot[d] | ||||||
Пераемнік | François Charles-Roux[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 мая 1887[1][2][…] |
||||||
Смерць |
20 верасня 1975[4][1][…] (88 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Marie René Auguste Alexis Léger[3] | ||||||
Маці | Renée Dormoy-Léger[d] | ||||||
Жонка | Dorothy Russel[d][6] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сен-Жон Перс (фр.: Saint-John Perse; 31 мая 1887, Пуэнт-а-Пітр, Гвадэлупа — 20 верасня 1975, Праванс) — літаратурны псеўданім французскага паэта і дыпламата Алексіса Лежэ (або Сен-Лежэ) (фр.: Alexis Leger, фр.: Alexis Saint-Leger Leger), лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1960).
Нарадзіўся ў Французскай Гвадэлупе ў сям’і адваката Амаду Сен-Лежэ, якая пражываў на астравах яшчэ з 1815 года. У 1875 яны вярнуліся ў Францыю.
З 1911 Алексіс пачаў працаваць у міністэрстве замежных спраў. У 1916—1921 — сакратар французскага пасольства ў Пекіне. У 1921 Лежэ удзельнічаў у Вашынгтонскай канферэнцыі, дзе на таленавітага дыпламата звярнуў увагу кіраўнік французскай дэлегацыі Арыстыд Брыян, прызначыў яго сваім памочнікам. У Парыжы Лежэ круціўся ў літаратурных колах Андрэ Жыда і Поля Валеры.
У 1924 Лежэ ўпершыню выкарыстаў літаратурны псеўданім «Сен-Жон Перс», складзены з імёнаў апостала Іаана і рымскага паэта I стагоддзя Персія. У 1933—1940 займаў пост генеральнага сакратара французскага МЗС. Удзельнічаў у Мюнхенскай канферэнцыі, дзе выказваўся супраць саступак Германіі. У 1940 звольнены са сваёй пасады і эміграваў у ЗША.
Урад Вішы пазбавіў яго французскага грамадзянства. У Злучаных штатах Лежэ працаваў у бібліятэцы Кангрэсу, і застаўся ў Амерыцы нават пасля завяршэння Другой сусветнай вайны, перыядычна вяртаючыся на кароткі час на радзіму. Памёр на сваёй віле ў Правансе.
На беларускую мову асобныя творы Перса пераклалі Андрэй Хадановіч (у зб. «Разам з пылам»), Любоў Філімонава.