Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Сент-Джонс[1] (англ.: St. John's) — горад у Канадзе, сталіца правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор.
Размешчаны на паўднёвым усходзе вострава Ньюфаўндленд на паўвостраве Авалон на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна.
Насельніцтва — 100 646 чалавек (2006). Гэта другі па колькасці жыхароў горад на атлантычным узбярэжжы Канады пасля Галіфакса.
Горад з’яўляецца вузлом аўтамабільных дарог і рыбалоўнай базай на Атлантычным акіяне. Дзейнічаюць чыгуначная станцыя, порт, міжнародны аэрапорт.