Серхіа Перэс | |
---|---|
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1990[1][2] (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Се́рхіа Пе́рэс Мендоза (ісп.: Sergio Pérez Mendoza, ⓘ; нарадзіўся 26 студзеня 1990 года)[3], таксама вядомы як «Чэко» Перэс — мексіканскі аўтагоншчык, пілот Формулы-1.
Перэс быў членам Акадэміі кіроўцаў Ferrari да 2012 года. Свой першы подыум у Формуле 1 атрымаў у 2012 годзе на Гран-пры Малайзіі у Sauber, што прынесла яму вядомасць і падмацавала спекуляцыі наконт пераходу ў Ferrari ў найбліжэйшай будучыні[4]. Тым не менш, пазней Перэс паведаміў журналістам, што ён планаваў застацца ў Sauber па меншай меры да канца 2012 года[5]. З-за яго маладога ўзросту і высокіх дасягенняў, ён быў празваны "мексіканскім Вундэркіндам".[6]
Перэс перайшоў у McLaren на сезон 2013 года, аднак аўтамабіль быў не ў стане прынесці камандзе хоць адзін подыум. На сезон 2014 года каманда вырашыла замяніць Перэса на дацкага пілота Магнусена, але вельмі позна, што магло пакінуць Перэса без месца ў чэмпіянаце. [7][8]
У снежні 2013 года было абвешчана, што Force India падпісала з Перэсам кантракт на 15 мільёнаў еўра.[9].
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
На сезон Формулы-1 2021 года падпісаў кантракт з Red Bull Racing[10]. На этапе ў Азербайджане завяваў першую перамогу за новую каманду. У жніўні 2021 года пагадненне было працягнута на сезон 2022 года[11]. Акрамя перамогі ў Баку, за сезон яшчэ чатыры разы падымаўся на подыум і скончыў год чацвёртым у агульным заліку.
У сезоне 2022 года здабыў дзве перамогі (у Манака і Сінгапуры)[12][13]. 31 мая 2022 года кантракт быў працягнуты яшчэ на два сезоны да канца 2024 года[14]. На апошнюю гонку Перэс і Леклер выйшлі з роўнай колькасцю ачкоў. У Абу-Дабі Леклер фінішаваў другім, Серхіа стаў трэцім. Такім чынам і ў чэмпіянаце Перэс заняў трэцяе месца[15].
На гран-пры Саудаўскай Аравіі 2023 года здабыў сваю пятую перамогу ў кар’еры[16].
Жанаты. Трое дзяцей: Серхіа-малодшы (нар. 2017), Карлота (нар. 2019) і Эміліа (нар. 2022)[17].