Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі

Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі
груз. სესილია თაყაიშვილი
Дата нараджэння 17 (30) верасня 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1984(1984-05-21)[2] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Vaso Godziashvili[d][3]
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінаактрыса
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
IMDb ID 0847243

Сесіль Дзмітрыеўна Такаішві́лі[4] (груз. სესილია დიმიტრის ასული თაყაიშვილი; 30 (13) кастрычніка 1906 — 21 мая 1984) — грузінская савецкая актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка СССР (1966).

Нарадзілася ў горадзе Батумі. У 1926 годзе скончыла драматычную студыяю пад кіраўніцтвам А. Н. Пагавы ў Тбілісі і была прынята у трупу Грузінскага тэатра імя Шата Руставелі. У 1930—1967 гадах — актрыса Тэатра імя Катэ Марджанішвілі, які пераехаў у Тбілісі ў 1930 годзе.

Памерла Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі 21 мая 1984 года. Пахавана на Сабурталінскіх могілках у пантэоне выдатных дзеячаў Грузіі.

Выканаўчае майстэрства С. Д. Такаішвілі адметнае вастрынёй формы, самабытнасцю, гумарам, яскравай характарнасцю. Сярод выкананых роляў у тэатры: Анка («Паэма пра сякеру» М. Пагодзіна), Катарына («Утаймаванне наравістай» У. Шэкспіра), Агудалава («Беспасажніца» А. Астроўскага), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзэ і Р. Лордкіпанідзэ), Параскева («З іскры» Ш. Дадыяні), Сюзанна («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ) і іншыя.

У 1945 годзе Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі дэбютавала ў кіно, у фільме «Свавольныя суседзі». Знялася больш чым у 40 кінафільмах[5]. Сярод кінафільма з яе ўдзелам: «Наш двор», «Я, бабуля, Іліко і Іларыён», «Я бачу сонца», «Дрэва жадання», «Зорка майго народа», «Саджанцы», «Манана», «Калі заквітнеў міндаль», «Смерць філатэліста», «Заноза», «Я і маі суседзі», «Блакітныя горы, альбо непраўдападобная гісторыя» і іншыя.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Такаішві́лі Сесіль Дзмітрыеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 391. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Такаишви́ли Сесиль Дмитриевна // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 217. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Такаишви́ли Сесиль Дмитриевна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 29—30. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)