Дрэвы або кусты вышынёй да 8—10 м. Лісце чараньковае, яйкападобнае або эліптычнае. Кветкі найчасцей белыя, у шчытках. Плод — касцянка з мясістым каляплоднікам. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, вітаміны.
Паводле базы даных «Растения Беларуси» ў Беларусі ў дзікай прыродзе 7 відаў (з якіх 3 у базе даны з родавай назвай Cerasus, 1 — з родавай назвай Armeniaca і 5 — з родавай назвай Padus)[4]: