Спорабаламіцэт |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Сямейства: | Sporidiobolaceae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Sporobolomyces Kluyver & C.B.Niel, 1924
|
|
Спорабаламіцэт (Sporobolomyces) — род сумчатых грыбоў (дражджэй) сямейства цукраміцэтавых.
Сапратрофы. Звычайна трапляюцца на паверхні лісця культурных і дзікарослых злакаў. Выклікаюць прамое акісленне субстрату.
Тыповага міцэлію не ўтвараюць. Вегетатыўныя клеткі авальнай або прадаўгаватай формы, утвараюць калоніі ад бледна-ружовых да ярка-чырвоных колераў. Размнажаецца пачкаванвем і спорамі (балістаспорамі). Балістаспоры акруглыя, размяшчаюцца на стэрыгмах (доўгіх вырастах вегетатыўных клетак).
Вядома больш за 10 відаў, на Беларусі апісаны S. holsaticus і S. roseus.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 583.