Спяваючая рэвалюцыя — серыя мірных акцый пратэсту ў рэспубліках Прыбалтыкі ў 1987—1991 гадах, галоўнай мэтай якіх было аднаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Латвіі, Літвы і Эстоніі[1][2]. Тэрмін быў прапанаваны эстонскім актывістам Гайнцам Валькам у артыкуле пра падзеі 10—11 чэрвеня 1988 года, калі на Спеўным полі Таліна адбылася спантанная начная спеўная дэманстрацыя[3].
Паняцце «Спяваючая рэвалюцыя» найперш тычыцца Эстоніі і Латвіі, у меншай ступені — Літвы. Сімваламі рэвалюцыі сталі народныя песні прыбалтыйскіх народаў (у Латвіі — дайны), якія спявалі на мітынгах, насустрач праходзячым савецкім танкам ці падчас начных масавых сходак на гарадскіх плошчах.
Немалую вядомасць атрымаў і жывы ланцуг людзей даўжынёй 600 км (Талін — Рыга — Вільня) 23 жніўня 1989 года, які атрымаў назву «Балтыйскі шлях».
Мэта рэвалюцыі была дасягнутая практычна без ахвяр і разбурэнняў, за выняткам расстрэлу чатырнаццаці мірных дэманстрантаў у Вільнюсе 13 студзеня 1991 года, забойства салдатамі Рыжскім аддзелам АМАП МУС СССР двух латвійскіх міліцэйскіх і трох грамадзян у Рызе 20 студзеня 1991 і, разам з байцамі Вільнюскага АМАПа МУС СССР, васьмі літоўскіх мытнікаў і міліцэйскіх на граніцы Літвы з Беларускай ССР 31 ліпеня 1991[4].
З 1987 года пачаліся масавыя дэманстрацыі з выкананнем нацыянальных песняў і гімнаў. Найбольшы падобны мітынг адбыўся 11 верасня 1988 года ў часе музычнага фесту «Песня Эстоніі» на Спеўным полі Таліна, дзе сабраліся каля 300 000 эстонцаў, гэта значыць каля чвэрці жыхароў Эстоніі.
У выніку Спеўнай рэвалюцыі ў прыбалтыйскіх рэспубліках вылучыліся і свае актывісты, якія пасля аднаўлення незалежнасці склалі першыя нацыянальныя эліты.