Тытул Кароль Бахрэйна з'явіўся ў лютым 2002 года, калі тагачасны эмір Бахрэйна, Хамад ібн Іса аль-Халіфа абвясціў сябе каралём. У перыяд з 1783 па 1971 год кіраўнікі краіны называліся хакімамі Бахрэйна, а з 1971 па 2002 год — эмірамі Дзяржавы Бахрэйн. Гэтак жа, як хакімы і эміры, кароль з'яўляецца главой дзяржавы і валодае амаль абсалютнай уладай.