Стад дэ Франс | |
---|---|
Арыгінальная назва | Stade de France |
Месцазнаходжанне | Сен-Дэні |
Пабудаваны | 1995 |
Адкрыты | 1998 |
Архітэктар | Michel Regembal[d][1], Michel Macary[d] і Aymeric Zublena[d] |
Уладальнік | French State[d][2][3] |
Хатняя каманда | Зборная Францыі па футболе |
Умяшчальнасць | 81 000 (футбол) |
Памеры поля | 119 × 75 м |
Пакрыццё | трава |
Сайт | stadefrance.com (англ.) (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стад дэ Франс (фр.: Stade de France) — футбольны стадыён у прыгарадзе Парыжа (Францыя) Сен-Дэні. Стадыён адкрыўся ў 1998 годзе спецыяльна да чэмпіянату свету і месціць 80000 гледачоў. Выдаткі на будаўніцтва склалі 285000000 еўра.
Калі Францыя атрымала права правесці чэмпіянат свету 1998 года, спартыўныя ўлады вырашылі пабудаваць новы стадыён. Першапачаткова месцам будаўніцтва абралі Мелун-Сенар, на поўдзень ад Парыжа. Аднак скаргі на аддаленасць гэтага месца ад сталіцы вымусілі арганізатараў змяніць рашэнне і перанесці будаўніцтва ў паўночны прыгарад Парыжа Сен-Дэні.
Першым нацыянальным стадыёнам быў «Каломб», які прымаў матчы чэмпіянату свету 1938 года. Пазней галоўнай арэнай краіны стаў «Парк дэ Прэнс». Але нават пасля рэканструкцыі 1975 года «Парк» не падыходзіў для гэтай ролі. Па-першае, ён размешчаны ў жылым раёне на паўднёвым-захадзе Парыжа, а акрамя таго, яго ўмяшчальнасць — 50 000 — была недастатковай для чэмпіянату свету. Чаго нельга сказаць пра «Стад дэ Франс», які стаў адным з самых велічных стадыёнаў Еўропы. Ён пабудаваны на месцы закінутых газавых распрацовак і можа змясціць 80000 гледачоў.
Аднак не абышлося без праблем. Стадыён адкрываўся ў студзені 1998 гады таварыскім матчам зборных Францыі і Іспаніі. Да апошняй хвіліны не было ясна, ці адбудзецца гульня. Будаўнікі пашкадавалі грошай на падагрэў поля, і яно было прамерзлым.
Але ўсё ж стадыён стаў пышнай арэнай для чэмпіянату свету. На ім праходзіла гульня адкрыцця Бразілія — Шатландыя і яшчэ восем матчаў турніру. На гэтым жа стадыёне зборная Францыі ўпершыню стала чэмпіёнам свету, абыграўшы бразільцаў.
Два гады праз тут адбыўся фінальны матч Лігі чэмпіёнаў, у якім сустракаліся мадрыдскі «Рэал» і «Валенсія». «Рэал» перамог з пераканаўчым лікам 3:0 — больш чым праз сорак гадоў пасля таго, як іспанскі Каралеўскі клуб выйграў першы Кубак чэмпіёнаў на полі старога «Парк дэ Прэнс».