Вёска
| ||||||||||||||||||||
Ста́клішкес[1] (літ.: Stakliškės, традыцыйная беларуская назва — Стаклішкі) — вёска ў Прыенайскім раёне Каўнаскага павета Літвы. Цэнтр Стаклішкескай сянюніі. Размешчана на ўсход ад Прыеная, на аўтамабільнай дарозе Прыенай — Тракай. Насельніцтва на 2011 год — 747 чалавек.
Першы пісьмовы ўспамін пра Стаклішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1513 годзе Стаклішкі сталі мястэчкам. У 1586 годзе тут збудавалі першы касцёл. 16 студзеня 1792 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Стаклішкам Магдэбургскае права і герб.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Стаклішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
На 1866 год у Стаклішках было 272 будынкі.
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Стаклішкі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.