Стамбульскі ўніверсітэт | |
---|---|
турэцк.: İstanbul Üniversitesi[1] | |
Заснаваны | 1933 |
Рэктар | Mahmut Ak[d] |
Студэнты | 35 190[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | istanbul.edu.tr (тур.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стамбульскі ўніверсітэт (турэцк.: İstanbul Üniversitesi, англ.: Istanbul University) — вядучая вышэйшая навучальная ўстанова Стамбула і Турцыі, найстарэйшы ўніверсітэт краіны.
Асноўная тэрыторыя ўніверсітэта размешчана ў старой частцы горада, паміж мячэццю Беязіт і мячэццю Сулейманам. У цяперашні час ва ўніверсітэце і яго філіялах навучаецца больш за 60 тыс. студэнтаў і 8 тыс. аспірантаў, больш за 2 тыс. прафесараў.
Заснаваны па загадзе султана Мехмеда Заваёўніка пасля ўзяцця Канстанцінопаля ў 1453 годзе. Да XX стагоддзя з’яўляўся вышэйшай мусульманскай школай, пасля абвяшчэння Турэцкай Рэспублікі (1923) быў рэарганізаваны ў 1927 і 1933 гадах і стаў свецкай адукацыйнай установай.
Бібліятэка Стамбульскага ўніверсітэта заснавана ў 1925 годзе і з’яўляецца адной з найбуйнейшых бібліятэк Турцыі. Яе фонд налічвае больш 250 тысяч тамоў кніг і больш 18 тысяч рукапісаў.
Стамбульскі ўніверсітэт на Вікісховішчы |