Станіслаў Астроўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Stanisław Ostrowski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аўгуст Залескі | ||||||
Пераемнік | Эдвард Бернард Рачынскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 кастрычніка 1892 |
||||||
Смерць |
22 лістапада 1982 (90 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Kamila Ostrowska[d] | ||||||
Нацыянальнасць | паляк | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дэрматалогія[1], палітыка[1], міжнародныя адносіны[1] і медыцына[1] | ||||||
Месца працы | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стані́слаў Астро́ўскі (польск.: Stanisław Ostrowski; 29 кастрычніка 1892, Львоў — 22 лістапада 1982, Лондан) — польскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Польшчы ў выгнанні з 8 красавіка 1972 па 8 красавіка 1979 года. Апошні польскі прэзідэнт горада Львова. Урач.
Нарадзіўся ў сям’і былога ссыльнага ў Сібір за ўдзел у паўстанні 1863 года. Пасля заканчэння гімназіі, вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Львова і Вены.
З юнацтве займаўся палітычнай дзейнасцю. З 1912 — член канспірацыйнай Нацыянальнай маладзёжнай арганізацыі. Браў удзел у польскім «Саюзе актыўнай барацьбы» і ваеннай арганізацыі — «Стралецкі саюз», скончыў пры ім афіцэрскую школу.
Удзельнік Першай сусветнай вайны, служыў у I брыгадзе польскіх легіёнаў. Ваенны ўрач.
У лістападзе 1918 — падчас польска-ўкраінскай вайны браў удзел у бітве за Львоў.
Падчас савецка-польскай вайны ў 1920 служыў галоўным урачом добраахвотніцкага пяхотнага палка Войска Польскага.
Пасля вайны ў 1922 у чыне капітана быў дэмабілізаваны. Працаваў выкладчыкам у львоўскім універсітэце Яна Казіміра. Дацэнт. Аўтар шэрагу навуковых прац у вобласці дэрматалогіі. З 1930 — дэпутат сейма Польшчы (1930, 1935, 1938). З 1934 абраны віцэ-прэзідэнтам, а ў 1936—1939 — апошні прэзідэнт горада Львова.
Пасля савецка-польскай вайны 1939 года і капітуляцыі Львова ў верасні быў арыштаваны органамі НКУС і дастаўлены ў Маскву. Пасля разгляду справы, С. Астроўскі быў прысуджаны да 8 гадоў зняволення ў лагерах Гулага.
У 1941 паводле пагаднення Сікорскага-Майскага быў амніставаны, і пасля вызвалення разам з арміяй Андэрса эвакуіраваўся з СССР на Блізкі Усход. Браў удзел у бітвах з нямецкімі часцямі ў Італіі, дзе быў урачом ваенных шпіталяў.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны з 1946 жыў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі, дзе з 1955 працаваў урачом-дэрматолагам. З 1962 — на пенсіі.
Супрацоўнічаў з Саветам Трох, пры прэзідэнце Польшчы ў выгнанні Аўгусце Залескім, у які ўваходзілі Уладзіслаў Андэрс, Томаш Арцішэўскі і Эдвард Бернард Рачынскі.
24 лютага 1971 Аўгуст Залескі прызначыў яго пераемнікам на пасадзе Прэзідэнта Рэчы Паспалітай. 9 красавіка 1972 праз 2 дні пасля смерці Залескага, Станіслаў Астроўскі стаў 4-м Прэзідэнтам Польшчы ў выгнанні. Пасля заканчэння 7-гадовага тэрміна прэзідэнцкіх паўнамоцтваў перадаў іх свайму пераемніку Эдварду Рачынскаму.
Памёр 22.11.1982 у Лондане. Пахаваны на могілкі польскіх лётчыкаў у г. Ньюарк-он-Трэнт побач з магіламі папярэдніх прэзідэнтаў Уладзіслава Рачкевіча, Аўгуста Залескага і генерала Уладзіслава Сікорскага.