Стромбалі | |
---|---|
італ. Stromboli, сіц. Struògnuli | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 21 км² |
Найвышэйшы пункт | 926 м |
Насельніцтва | 750 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 35,71 чал./км² |
Размяшчэнне | |
38°48′14″ пн. ш. 15°13′24″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Міжземнае мора |
Краіна | |
Вобласць | Сіцылія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стро́мбалі (італ.: Stromboli, сіц.: Struògnuli) — дзеючы вулкан у Італіі. Размешчаны ў Тырэнскім моры на поўнач ад Сіцыліі, належыць групе Ліпарскіх астравоў. Назва паходзіць ад лацінскай формы strongulē ст.-грэч. слова στρογγύλη («круглы»), дзякуючы яго круглявай выпуклай форме.
Вулкан Стромбалі пастаянна актыўны і знакаміты частымі маленькімі вывяржэннямі. Апошняе буйное вывяржэнне адбылося 13 красавіка 2009 года. Вышыня вулкана 926 м над узроўнем мора, над узроўнем марскога дна — звыш 2000 м. Мае 3 актыўных кратара.