Стывен Пруіт

Стывен Пруіт
англ.: Stephen Pruitt
Род дзейнасці удзельнік праекта Вікімедыя
Дата нараджэння 17 красавіка 1984(1984-04-17) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стывен Пруіт (англ.: Stephen Pruitt; нар. 17 красавіка 1984, Сан-Антоніа, Тэхас, ЗША) — амерыканскі інтэрнэт-карыстальнік, удзельнік Англійскай Вікіпедыі з нікам Ser Amantio di Nicolao. Вядомы як аўтар, які напісаў каля 35 000 артыкулаў і зрабіў больш за 5,8 мільёна правак у Вікіпедыі на бязвыплатнай аснове. Уваходзіць у спіс 25 самых уплывовых у інтэрнэце людзей па версіі часопіса Time.

Стывен нарадзіўся ў 1984 годзе ў Сан-Антоніа, ЗША, калі яго бацькі працавалі ў Ваенным інстытуце замежных моў МА ЗША. Скончыў Каледж Уільяма і Мэры. Захапляцца гісторыяй, працуе па кантракце ў архіве службы Памежна-мытнай службы ЗША.

У дзяцінстве Стывен быў заўзятым чытачом класічнай літаратуры і дэтэктываў Агаты Крысці і Наё Марш.

Бацька, Дональд Пруіт, з Рычманда, штат Вірджынія, ветэран арміі ЗША, валодае рускай, іспанскай, французскай, нямецкай і італьянскай мовамі. Маці Стывена, Ала, нарадзілася і жыла ў СССР[2] як савецкая яўрэйка, пераехала ў ЗША ў 1979 годзе. Яго бацькі сустрэліся, калі яны былі выкладчыкамі на кафедры рускай мовы Ваеннага інстытута замежных моў МА ЗША на базе ВПС Лэкленд недалёка ад Сан-Антоніа.

На 2017 год Пруіт з’яўляўся падрадчыкам Службы мытнага і памежнага кантролю ЗША, дзе ён працаваў з запісамі і інфармацыяй. У 2020 годзе ён стаў кіраўніком па запісах ва ўпраўленні аховы здароўя МА ЗША, на 2021 год працаваў на падрадчыка ведамства Chenega IT Enterprise Services.

Рэдагаванне Вікіпедыі

[правіць | правіць зыходнік]

Пруіт зрабіў сваю першую праўку ў Вікіпедыі ў чэрвені 2004 года. Яго першы артыкул у Вікіпедыі быў пра Пітэра Франсіска, партугальца — героя Вайны за незалежнасць ЗША, вядомым як «Геракл Вірджыніі», які з’яўляецца «пра-пра-пра-пра-пра-пра-пра-прадзедам» Пруіта. Ён стварыў свой бягучы акаўнт у 2006 годзе, калі вучыўся ў каледжы Уільяма і Мэры. Па стане на люты 2019 года Пруіт унёс больш за тры мільёны правак у Вікіпедыю, больш, чым любы іншы рэдактар англійскай Вікіпедыі, а да лютага 2021 года — больш за чатыры мільёны правак. Па колькасці правак у 2015 годзе ён перасягнуў рэдактара Джасціна Нэпа. Яго праўкі ў Вікіпедыі ўключалі стварэнне артыкулаў пра больш чым 600 жанчын, каб супрацьстаяць гендарнаму разрыву на сайце. 3 студзеня 2021 года Пруіт унёс мільярдную праўку ў Вікіпедыі на старонку «Death Breathing».

Пруіт выступіў госцем канала CBS This Morning у студзені 2019 года. У інтэрв’ю Пруіт распавёў пра свой першы артыкул, прысвечаны Пітэру Францыска, і пра імкненне дапамагчы павялічыць ахоп Вікіпедыяй вядомых жанчын (праект Women in Red) — той галіны, у якой, як адзначалі крытыкі Вікіпедыі, сайт церпіць няўдачу.