Стыян Холе | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1969[1][2] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anna-Birgitte Aga[d] |
Дзеці | Odd-Olav Aga[d] і Oscar Aga[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, ілюстратар, дзіцячы пісьменнік, графік |
Прэміі | |
Узнагароды |
Стыян Холе (нарв.: Stian Hole; нар. 20 сакавіка 1969) — нарвежскі графічны дызайнер, ілюстратар і аўтар дзіцячых кніг.
Стыян Холе нарадзіўся ў Хоксуне, на захадзе ад горада Драмен. Атрымаў адукацыю ў Нарвежскай нацыянальнай акадэміі рамёстваў і мастацкай індустрыі .
Як дызайнер Стыян Холе працуе з упакоўкай, лагатыпамі, тыпаграфікай, паштовымі маркамі, кніжнымі ілюстрацыямі і вокладкамі. Стварыў ілюстрацыі да кніг Ларса Собі Крыстэнсэна , Юстэйна Гардэра , Яна Гійу .
Дэбютаваў як пісьменнік у 2005 годзе кнігай Den gamle mannen og hvalen, за якую атрымаў Прэмію Міністэрства культуры Нарвегіі за найлепшы дэбют . У 2006 годзе выдаў кнігу Лета Гармана, за якую атрымаў Прэмію Брагі ў катэгорыі дзіцячай літаратуры. Стыян Холе таксама атрымліваў узнагароды за дызайнерскія працы, у тым ліку некалькі разоў нарвежскую прэмію за Найпрыгажэйшую кнігу года . Ілюструе кнігі калажамі з дапамогай Photoshop[3].
Жыве і працуе ў Осла.