Стэмфі́ліум (Stemphylium) — род недасканалых грыбоў сямейства Плеяспоравыя (Pleosporaceae).
Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 4 віды: стэмфіліум паслёнавы (Stemphylium solani), стэфіліум сарцынападобны (Stemphylium sarciniforme), цыбулевы стэмфіліум (Stemphylium allii), шматгронкавы стэмфіліум. Трапляюцца на раслінных рэштках, насенні, спелых пладах, выклікаюць іх гніенне. Некаторыя — факультатыўныя паразіты, узбуджальнікі плямістасці раслін.
Міцэлій септыраваны, развіваецца ў тканках або частках або часткова на паверхні. Канідыяносцы дэферэнцыяваныя, адзіночныя або ў выглядзе дзярнінак. Канідыі адзіночныя, верхавінкавыя, з папярочнымі і падоўжнымі перагародкамі або з некалькімі перацяжкамі.
Зноскі
- Бельская С. І. Стэмфі́ліум // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 231. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Род Стемфилий (Stemphylium) // Жизнь растений : в 6 т. / гл. ред. Ал. А. Фёдоров. — М. : Просвещение, 1976. — Т. 2 : Грибы / под ред. М. В. Горленко. — 479 с. — 300 000 экз. (руск.)