Стэнлі Фішэр | |
---|---|
англ.: Stanley Fischer | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1943[1] (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, педагог, пісьменнік, прафесар, банкір |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Франклін Фішэр[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэнлі Фішэр (англ.: Stanley Fischer; нар. 15 кастрычніка 1943, Паўночная Радэзія) — амерыкана-ізраільскі і міжнародны эканаміст, старшыня Цэнтральнага банка Ізраіля (2005—2013), віцэ-старшыня Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (2014—2017).
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1943 года ў Паўночнай Радэзіі ў сям’і яўрэяў — ураджэнцаў Латвіі і Літвы. Калі яму было 13 гадоў, сям’я пераехала ў Паўднёвую Радэзію, дзе ён стаў актывістам моладзевага сіянісцкага руху «Ха-Бонім Дрор». У 1960 годзе Стэнлі Фішэр прыехаў у Ізраіль па моладзевай праграме для вывучэння іўрыта ў кібуцы Мааган-Міхаэль.
Бакалаўр і магістр Лонданскай школы эканомікі; доктар філасофіі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (1969).
Выкладаў у Чыкагскім універсітэце і Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Лаўрэат прэміі Б. Хармса (2002). Уваходзіць у рэдакцыйную калегію Journal of Monetary Economics.
Займаў пасаду шэф-эканаміста Сусветнага банка з 1988 па 1990 гады. У 1994—2001 гадах быў першым намеснікам кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду. У 2002—2005 гадах працаваў у Citigroup, стаў яе віцэ-прэзідэнтам.
З 1 мая 2005 года па 30 чэрвеня 2013 года ўзначальваў Банк Ізраіля. За час працы на гэтай пасадзе Фішэр тройчы прызнаваўся найлепшым кіраўніком цэнтрабанка ў свеце па версіі часопіса Global Finance і яшчэ адзін раз — па версіі часопіса Euromoney.
У студзені 2014 года Прэзідэнт ЗША Барак Абама прызначыў Стэнлі Фішэра віцэ-старшынёй Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША. Фішэр уступіў на сваю пасаду 1 лютага 2014 года. Пайшоў у адстаўку 13 кастрычніка 2017 года.
Жанаты, трое дзяцей.