Стэфан Марыс Дыён

Стэфан Дыён
Stéphane Dion
Лідар афіцыйнай апазіцыі Яе Вялікасці
6 снежня 2006 — 10 снежня 2008
Манарх Елізавета II
Папярэднік Біл Грэм
Пераемнік Майкл Ігнацьеў
Кіраўнік Ліберальнай партыі Канады
2 снежня 2006 — 10 снежня 2008
Міністр навакольнага асяроддзя
20 ліпеня 2004 — 6 лютага 2006
Старшыня Тайнага савета
25 сакавіка 1996 — 11 снежня 2003

Нараджэнне 28 верасня 1955(1955-09-28)[1][2][…] (69 гадоў)
Бацька Леон Дыён[d]
Жонка Janine Krieber[d]
Веравызнанне Каталік
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць паліталогія
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан Марыс Дыён (фр.: Stéphane Maurice Dion; нар. 28 верасня 1955, Квебек) — канадскі палітык, былы лідар апазіцыйнай леванакіраванай Ліберальнай партыі Канады. Са снежня 2006 да снежня 2008 Дыён з’яўляўся лідарам апазіцыі ў ніжняй палаце канадскага парламента, дзе ён прадстаўляе акругу Сен-Ларан-Карцьевіль (правінцыя Квебек) з 1996.

Дыён атрымаў ступень бакалаўра і магістра па паліталогіі ў Лавальскім універсітэце і ступень доктара ў Парыжскім інстытуце паліталогіі. Перад тым, як стаць палітыкам ён працаваў выкладчыкам у Манрэальскім універсітэце.

Дыён быў членам двух канадскіх урадаў. Ён служыў міністрам міжурадавых адносін (г.зн. федэральна-правінцыяльных адносін) з 1996 па 2003 ва ўрадзе Жана Крэцьена і міністрам навакольнага асяроддзя з 2004 па 2006 ва ўрадзе Пола Марціна.

Зноскі

  1. Stos W. Stephane Dion // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stéphane Dion // Library of Parliament — 1876. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Microsoft Academic — 2016. Праверана 4 чэрвеня 2019.