Сузана Эркулана-Оўзель | |
---|---|
парт.: Suzana Herculano-Houzel | |
Дата нараджэння | 1972 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | нейрабіёлаг |
Навуковая сфера | нейрабіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Yves Frégnac[d] |
Узнагароды | |
Сайт | suzanaherculanohouzel.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сузана Эркулана-Оўзель (парт.: Suzana Herculano-Houzel) — бразільскі нейрабіёлаг. Асноўная сфера яе дзейнасці — параўнальная нейраанатомія ; яе вынікі ўключаюць метад падліку нейронаў мозгу чалавека і іншых жывёл і ўзаемасувязь паміж плошчай кары галаўнога мозгу і таўшчынёй і колькасцю картыкальных зморшчын.
Сузана Эркулана-Оўзель нарадзілася ў 1972 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Яна скончыла біялагічны факультэт Федэральнага універсітэта Рыа-дэ-Жанэйра (1992), атрымала ступень магістра ва Універсітэце Кейс-Вестэрн-Рэзерв універсітэт (1995) і ступень доктара нейрабіялогіі ва Універсітэце П’ера і Марыі Кюры (1999). Яна таксама была навуковым супрацоўнікам Інстытута даследаванняў мозгу Макса Планка (1999).
Эркулана-Оўзель была выкладчыкам Федэральнага універсітэта Рыа-дэ-Жанейра з 2002 па май 2016 года, затым яна перайшла ва Універсітэт Вандэрбільта[2].
Яна выдала кнігі па папулярызацыі навукі і вядзе калонкі для газеты Folha de S.Paulo і часопіса Scientific American Brazil . Яна была першым бразільскім спікерам на канферэнцыі TED Global у 2013 годзе.
У 2004 годзе яна выйграла прэмію Жазэ Рэйса ў галіне навуковай камунікацыі.