Сцяг тэрыторыі Гуам | |
---|---|
ЗША | |
![]() |
|
Зацверджаны | 9 лютага 1948 |
Прапорцыя |
![]() |
Аўтар сцяга | Хелен Л. Пол |
![]() 4 ліпеня 1917 — 9 лютага 1948 |
Дзяржаўны сцяг Гуама — прыняты 9 лютага 1948 года (з 4 ліпеня 1917 года выкарыстоўваўся сцяг без чырвонай аблямоўкі).
Сцяг Гуама ўяўляе сабой сіняе палатно з чырвонай аблямоўкай з усіх бакоў. У цэнтры сцяга знаходзіцца выява герба Гуама. На гербе намаляваны лодка проа ў бухце горада Хагатна, сталіцы Гуама, бераг з какосавай пальмай, рака і надпіс чырвонымі літарамі «GUAM». Удалечыні — мясцовая скала «Puntan Dos Amantes». Па форме герб нагадвае форму базальтавага/каралавага каменя, які выкарыстоўваўся мясцовымі жыхарамі на паляванні і ў вайне.
Сцяг быў распрацаваны Хелен Л. Полам (англ.: Helen L. Paul), жонкай ваенна-марскога афіцэра, які служыў на Гуаме.