Сямён Канстанцінавіч Цімашэнка | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Семён Константинович Тимошенко укр.: Семен Костянтинович Тимошенко | |||||||||||
![]() | |||||||||||
Дата нараджэння | 6 (18) лютага 1895 ці 18 лютага 1895 | ||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||
Дата смерці | 31 сакавіка 1970[1][2][…] (75 гадоў) | ||||||||||
Месца смерці | |||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||||||
Род войскаў | Руская імператарская армія і кавалерыя | ||||||||||
Званне | |||||||||||
Камандаваў | Народны камісарыят абароны СССР, 6-я кавалерыйская дывізія (СССР), Беларуская ваенная акруга, Кіеўская ваенная акруга, Заходні фронт, Паўднёва-Заходні фронт, Сталінградскі фронт і Паўночна-Заходні фронт | ||||||||||
Бітвы/войны | |||||||||||
Узнагароды і званні |
|
||||||||||
![]() |
Сямён Канстанці́навіч Цімашэ́нка (18 лютага 1895, Фурманка, Бесарабская губерня — 31 сакавіка 1970) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1940), двойчы Герой Савецкага Саюза (1940, 1965). У маі 1940 — ліпені 1941 народны камісар абароны СССР.
Нарадзіўся ў 1895 годзе.
У арміі з 1915, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. У грамадзянскую вайну камандаваў узводам, эскадронам, палком, кавалерыйскай брыгадай, дывізіяй.
Скончыў вышэйшыя ваенна-акадэмічныя курсы (1922), курсы ўдасканалення вышэйшага камсаставу (1927), курсы камандзіраў-адзінаначальнікаў пры Ваенна-палітычнай акадэміі (1930).
З 1925 года камандуючы кавалерыйскім корпусам. З 1933 намеснік камандуючага войскамі БВА, з 1935 — Кіеўскай ваеннай акругі. З 1937 камандуючы войскамі Паўночна-Каўказскай, Харкаўскай, Кіеўскай асобай ваенных акруг. У час паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну (1939) камандаваў Украінскім фронтам. У савецка-фінскую вайну (1939—40) камандаваў войскамі Паўночна-Заходняга фронту, які са значнымі стратамі прарваў «лінію Манергейма».
У 1940—41 гады нарком абароны. У Вялікую Айчынную вайну ў Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандавання, галоўнакамандуючы Заходнім і Паўднёва-Заходнім стратэгічнымі напрамкамі, камандуючы войскамі Заходняга, Паўднёва-Заходняга, Сталінградскага, Паўночна-Заходняга франтоў; прадстаўнік Стаўкі па каардынацыі дзеянняў войск шэрагу франтоў і Чарнаморскага флоту.
Пасля вайны камандуючы войскамі Баранавіцкай (1945—46), Паўднёва-Урапьскай (1946—49) і Беларускай (1946, 1949—60) ваенных акруг. З 1960 у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР, у 1961—70 гады старшыня Савецкага камітэта ветэранаў вайны.
Член ЦК ВКП(б) у 1939—52, кандыдат у члены ЦК КПСС з 1952 года. Член ЦК КПБ (1930—37, 1949—61). Член Бюро ЦК КПБ (1949—60). Член ЦВК БССР (1927—37). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1937 года. Член прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1938—40 гады. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—63).
Памёр у 1970 годзе. Пахаваны на Краснай плошчы ля Крамлёўскай сцяны ў Маскве.
Яго імем названы спартыўна-стралковы комплекс у Мінску, на будынку Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь усталявана мемарыяльная дошка.