Сямён Майсеевіч Крывашэін | |
---|---|
руск.: Семён Моисеевич Кривошеин | |
| |
Мянушка | палкоўнік Меле |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1978 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | бранетанкавыя войскі |
Гады службы | 1918—1953 |
Званне |
танкавых войскаў |
Камандаваў |
25-ы механізаваны корпус, 2-гі механізаваны корпус, 1-ы механізаваны корпус |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | аўтар мемуар |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сямён Майсеевіч Крывашэін (руск.: Семён Моисеевич Кривошеин; 28 лістапада 1899, Варонеж — 16 верасня 1978) — удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Генерал-лейтэнант танкавых войскаў (1943), Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнічаў у вызваленні Глуска, таксама ўдзельнік германа-савецкага ваеннага параду ў Брэст-Літоўску.
Нарадзіўся ў Варонежы. У Чырвонай Арміі з 1919 года. Скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (1931), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1952). Удзельнік Грамадзянскай вайны, Грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1936—1937), баёў каля возера Хасан (1938), вызвалення Заходняй Беларусі (1939), савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). З 1941 года на Цэнтральным, Калінінскім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, камандзір 1-га Краснаградскага механізаванага корпуса. Удзельнік Курскай бітвы, Вісла-Одэрскай, Берлінскай аперацый. Часці корпуса пад яго камандаваннем вызначыліся пры фарсіраванні ракі Шчара, вызваленні Слоніма, Брэста, Варшавы, у бітве за Берлін. Да 1953 года ў Савецкай Арміі.
Ганаровы грамадзянін Глуска з 1969 года і ганаровы грамадзянін горада Брэста з 1974 года[1].
Імем С. М. Крывашэіна названы вуліцы ў Брэсце і Пружанах[1].
Аўтар кніг «Сквозь бури» (1959), «Чонгарцы» (1975)[1].
Сямён Майсеевіч Крывашэін на сайце «Героі краіны»