Сяргей Іванавіч Мосін | |
---|---|
Нараджэнне |
2 (14) красавіка 1849 Рамонь, Варонежскі павет, Варонежская губерня |
Смерць |
26 студзеня (8 лютага) 1902 (52 гады) Сестрарэцк, Санкт-Пецярбургскі павет, Санкт-Пецярбургская губерня |
Месца пахавання | Сестрарэцкія могілкі |
Бацька | Іван Ігнацьевіч Мосін |
Маці | Феактыста Васільеўна |
Жонка | Варвара Мікалаеўна (Арсеньева) |
Нацыянальнасць | рускі |
Веравызнанне | Праваслаўе |
Адукацыя |
Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча; Міхайлаўская артылерыйская акадэмія |
Дзейнасць | стралковая зброя |
Месца працы | |
Ваенная служба | |
Гады службы | 1861—1902 |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне |
|
Камандаваў |
Інструментальная майстэрня Тульскага зброевага заводу; Сестрарэцкі зброевы завод |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Іванавіч Мо́сін (руск.: Сергей Иванович Мосин; 2 (14) красавіка 1879 — 26 студзеня (8 лютага) 1902, Сестрарэцк) — расійскі канструктар і арганізатар вытворчасці стралковай зброі, генерал-маёр рускай арміі.
Нарадзіўся 2 (14) красавіка 1849 у сяле Рамонь Варонежскай губерні ў сям'і адстаўнога падпаручніка, выхадца з самых нізоў рускага сялянства, які меў за плечамі ўсяго школу кантаністаў, а таксама многія гады бездакорнай службы — Івана Ігнацевіча Мосіна (1810—1890) і мясцовай сялянкі — Феактысты Васялеўны, якая памерла ў 1852 годзе пры родах другога сына — Мітрафана.
Вучыўся ў Тамбоўскім, а потым у Варонежскім кадэцкім корпусе (пераўтвораным у1865 годзе ў Міхайлаўскую Варонежскую ваенную гімназію); потым у 1867—1870 гадах навучаўся ў Міхайлаўскім артылерыйскім вучылішчы. Пасля паспяховага заканчэння вучылішча 21 ліпеня 1970 года быў праведзены ў чын падпаручніка і адбыў да месца службы ў Царскае Сяло. У 1872 годзе зачыслены ў Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію, падчас праходжання вучобы быў праведзены ў чын паручніка ў 1872 годзе, капітана па палявой коннай арылерыі ў 1874 годзе. У 1875 годзе скончыў акадэмію з залатым медалём і быў накіраваны на Тульскі зброевы завод.
У 1875 годзе назначаны на пасаду памочніка начальніка майстэрні, у 1876 годзе — на пасаду начальніка прыборна-штыкавай майстэрні, у 1877 годзе — начальнікам замочнай майстэрні, у 1880 годзе — начальнікам інструментарнай майстэрні, у 1889 годзе — выконваючым пасаду старшыні прыёмнай камісіі Тульскага зброевага завода. У 1894 годзе пераведзены начальнікам Сестрарэцкага зброевага завода[1].
У 1887 годзе распрацаваў вінтоўку з магазінам у прыкладзе. Вяршыня канструктарскага дасягнення — створаная ў 1890 годзе 7,62-мм вінтоўка, якая ў 1891 годзе была прынята на ўзбраенне рускай арміі з найменнем. У 1894—1902 гадах начальнік Сестрарэцкага зброевага завода. У 1958 годзе ў Туле ўсталяваны помнік Мосіну.