Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 сакавіка 1987[1] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 95 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | крайні нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хват | леварукі ўдар[d] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Алегавіч Касціцын (20 сакавіка 1987, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі хакеіст. Малодшы брат Андрэя Касціцына.
Выхаванец наваполацкай дзіцяча-юнацкай хакейнай школы. У чэмпіянаце Беларусі выступаў за мінскае «Юнацтва» і «Гомель». У сезоне 2005/2006 ўпершыню паспрабаваў свае сілы за акіянам, дзе за два гады ў складзе «Лондан Найтс» з хакейнай лігі Антарыа набраў 209 ачкоў у 122 матчах.
Удзельнік чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2008 года ў складзе зборнай Беларусі.
За нацыянальную зборную Беларусі правёў 8 матчаў. Правёў 232 гульні рэгулярнага сезона НХЛ. У сезоне 2010/2011 нанёс 93 кідкі ў створ варот сапернікаў, забіўшы 23 галы і заняў 1-е месца ў НХЛ па рэалізацыі кідкоў.
Нядрэнную кар’еру Сяргей Касціцын зрабіў у НХЛ. У першы сезон у структуры «Манрэаля», прайшоўшы стажыроўку ў «Гамільтане», фарм-клубе з АХЛ. У 20-гадовым узросце дэбютаваў у наймацнейшай лізе свету — у 52 матчах «рэгуляркі» і ў 12 гульнях Кубка Стэнлі. Першы сезон у «Манрэалі» выступаў разам са старэйшым братам Андрэем.
Затым Сяргей перабраўся ў «Нэшвіл», правёў 77 гульняй і стаў лепшым бамбардзірам каманды ў рэгулярным чэмпіянаце 2010/2011.
Падчас лакаўту ў НХЛ у сезоне 2012/2013 Сяргей правёў у омскім «Авангардзе». Вяртанне за акіян пасля заканчэння страйку не задалося — усяго 15 у 46 гульнях за «Нэшвіл» і — вяртанне ў КХЛ. Там гуляў за омскі «Авангард» (2013/2014, выйграў Кубак Надзеі), казанскі «Ак Барс» (2014/2015, каманда дайшла да фіналу Кубка Гагарына), ніжагародскае «Тарпеда» (2015/2016, 2017/2018) і мінскае «Дынама» (2016/2017).
За нацыянальную зборную Беларусі Сяргей Касціцын гуляў на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, дзе стаў лепшым бамбардзірам каманды. У яго паслужным спісе таксама 6 чэмпіянатаў свету. Самымі паспяховымі сталі ЧС-2014 у Мінску і ЧС-2015 (трэцяе месца сярод самых актыўных ігракоў зборнай). На гэтых форумах зборная Беларусі прабівалася ў чвэрцьфінал.
На ЧС-2018 у Данію Сяргей Касціцын не паехаў з-за траўмы[2].