Сяргей Аляксандравіч Каракін | |
---|---|
руск.: Сергей Александрович Карякин | |
Краіны: |
Украіна Расія (з 2009)[1] |
Дата нараджэння: | 12 студзеня 1990[2] (34 гады) |
Месца нараджэння: | |
Месца пражывання: | Масква, Расія[5] |
Званне: | |
Максімальны рэйтынг: | 2788 (ліпень 2011) |
Актуальны рэйтынг: | 2 750 (чэрвень 2023)[6] |
Узнагароды і прэміі: | |
Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ | |
t.me/karjakinchess | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сярге́й Алякса́ндравіч Кара́кін (руск.: Сергей Александрович Карякин; нар. 12 студзеня 1990, Сімферопаль, Крымская вобласть, Украинская ССР, СССР) — расійскі (раней — украінскі) шахматыст, гросмайстар (2003).
Ва ўзросце 12 гадоў і 211 дзён стаў самым маладым гросмайстарам у гісторыі[7], занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. У 2016 годзе атрымаў перамогу ў турніры прэтэндэнтаў і стаў супернікам дзеючага чэмпіёна свету Магнуса Карлсена ў матчы за званне чэмпіёна свету па шахматах 2016 года[8]. Уладальнік Кубка свету ФІДЭ 2015 года[9]. Чэмпіён свету па хуткіх шахматах (Астана, 2012), чэмпіён свету па бліцу (Доха, 2016).
Заслужаны майстар спорту Украіны (2005)[10]. Заслужаны майстар спорту Расіі (2014)[11], гросмайстар Расіі (2011)[12].
Узнагароджаны Ордэнам «За заслугі» ІІІ ступені (2004)[13]. Член Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі VI складу.