Сяргей Барысавіч Іваноў

Сяргей Барысавіч Іваноў
руск.: Серге́й Ивано́в
Сцяг Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
22 снежня 2011 — 12 жніўня 2016
Прэзідэнт Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Папярэднік Сяргей Яўгенавіч Нарышкін
Пераемнік Антон Эдуардавіч Вайно
Сцяг Намеснік Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
12 мая 2008 — 22 снежня 2011
Прэзідэнт Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Кіраўнік урада Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Сцяг Першы намеснік Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
14 лістапада 2005 — 12 мая 2008
Прэзідэнт Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Кіраўнік урада Міхаіл Яфімавіч Фрадкоў
Віктар Аляксеевіч Зубкоў
Сцяг4-ы Міністр абароны Расійскай Федэрацыі
28 сакавіка 2001 — 15 лютага 2007
Прэзідэнт Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Папярэднік Ігар Дзмітрыевіч Сяргееў
Пераемнік Анатоль Эдуардавіч Сердзюкоў
Сцяг9-ы Сакратар Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі
15 лістапада 1999 — 7 мая 2000
27 мая 2000 — 28 сакавіка 2001
Прэзідэнт Барыс Мікалаевіч Ельцын
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Папярэднік Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Пераемнік Уладзімір Барысавіч Рушайла

Нараджэнне 31 студзеня 1953(1953-01-31) (71 год)
Імя пры нараджэнні руск.: Серге́й Бори́сович Ивано́в
Бацька Барыс Іваноў[d]
Жонка Ірына Сяргееўна Іванова
Дзеці Сыны: Аляксандр і Сяргей
Веравызнанне РПЦ і праваслаўе
Партыя
Адукацыя 1. Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт
2. Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску
3. Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР
Дзейнасць сакрэтная служба[d] і дзяржаўная служба
Ваенная служба
Гады службы 19752000
Прыналежнасць  СССР  Расія
Род войскаў КДБ СССР, СЗР Расіі, ФСБ Расіі
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
у запасе
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Барысавіч Іваноў (нар. 31 студзеня 1953, Ленінград) — расійскі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік старшыні Урада Расіі (2007—2008), намеснік старшыні Урада Расіі (2005—2007, 2008—2011), міністр абароны Расіі (2001—2007), кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта Расіі (2011—2016), генерал-палкоўнік ФСБ Расіі ў запасе.

Скончыў перакладчыцкае аддзяленне філалагічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ваенную кафедру пры ім (1975), вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску (1976), Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР (1981).

У 1974 годзе адпраўлены вывучаць англійскую мову ў Ілінгскі тэхнічны каледж (Вялікабрытанія).

У 1975 годзе быў прыняты на службу ў КДБ СССР. У 1976—1977 гадах — супрацоўнік 1-га (кадравага) аддзела Упраўлення КДБ па Ленінграду і Ленінградскай вобласці, дзе працаваў у адным падраздзяленні разам з будучым Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.

Працаваў да 1985 ў рэзідэнтуры ў Фінляндыі, а затым у Кеніі.

У 1991—1998 гадах працягнуў працаваць у Службе знешняй разведкі Расіі. Службу ў разведцы скончыў першым намеснікам дырэктара Еўрапейскага дэпартамента СВР Расіі.

12 мая 2008 года ва ўрадзе У. У. Пуціна заняў пасаду намесніка Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. Курыраваў пытанні ваеннай прамысловасці.

З 22 снежня 2011 года — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

Зноскі