Сяргей Валер’евіч Аксёнаў

Сяргей Валер’евіч Аксёнаў
руск.: Сергей Валерьевич Аксёнов
2018
2018
Сцяг Кіраўнік Рэспублікі Крым
(часовы выканаўца абавязкаў з 14 красавіка па 9 кастрычніка 2014)
Сцяг
з 9 кастрычніка 2014
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін
Папярэднік пасада заснавана
Сцяг Старшыня Савета міністраў Рэспублікі Крым
(як Кіраўнік Рэспублікі Крым)
Сцяг
17 сакавіка 2014 — 20 верасня 2019
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана,
Юрый Гацанюк як Старшыня Савета міністраў Рэспублікі Крым
Сцяг Дэпутат Дзяржаўнага савета Рэспублікі Крым Сцяг
17 сакавіка 2014 — 21 мая 2014
Сцяг Старшыня Савета міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым Сцяг
27 лютага 2014 — 17 сакавіка 2014
Прэзідэнт Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў (выканаўца абавязкаў)
Папярэднік Анатоль Уладзіміравіч Магілёў
Пераемнік пасада фактычна скасавана, ён асабіста як Старшыня Савета міністраў Рэспублікі Крым; дэ-юрэ — пасада вакантна
Сцяг Дэпутат Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым Сцяг
31 кастрычніка 2010 — 17 сакавіка 2014

Нараджэнне 26 лістапада 1972(1972-11-26) (51 год)
Імя пры нараджэнні руск.: Сергей Валерьевич Аксёнов
Бацька Валерый Мікалаевіч Аксёнаў
Маці Ніна Сямёнаўна Аксёнава
Жонка Алена Аляксандраўна Аксёнава
Дзеці Крысціна (нар. 1994)
Алег (нар. 1997)
Нацыянальнасць рускі
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Украіны УкраінаСцяг Расіі Расія
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць Палітык, Кіраўнік Рэспублікі Крым
Узнагароды
Сайт rk.gov.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярге́й Вале́р’евіч Аксё́наў (руск.: Сергей Валерьевич Аксёнов; нар. 26 лістапада 1972(1972-11-26), Бэлць) — расійскі палітык і лідар сепаратысцкага руху ў Крыму, прадпрымальнік. Кіраўнік Рэспублікі Крым з 9 кастрычніка 2014 г. Старшыня Савета міністраў Рэспублікі Крым з 17 сакавіка 2014 г.[1][2]. Старшыня Савета міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым з 27 лютага па 17 сакавіка 2014 г.[3], непрызнаны новымі ўладамі Украіны[4]. Старшыня Крымскага аддзялення Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства[5]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым (з 31 кастрычніка 2010 г. па 17 сакавіка 2014 года). Старшыня ўсеўкраінскай партыі «Рускае адзінства» (20082014).

Крымінальны пераслед ва Украіне

[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2014 года ў дачыненні да Аксёнава была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 109 КК Украіны («гвалтоўнае змяненне ці звяржэнне канстытуцыйнага ладу або захоп дзяржаўнай улады»). 4 сакавіка акруговы адміністрацыйны суд Кіева задаволіў хадайніцтва аб прызнанні супрацьпраўнымі і адмене рашэнняў Вярхоўнага Савета Крыма аб прызначэнні Сяргея Аксёнава на пасаду старшыні Савета міністраў, а 5 сакавіка Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева пастанавіў затрымаць Сяргея Аксёнава[6][7].

13 красавіка 2016 года Пячэрскі раённы суд Кіева даў дазвол на затрыманне Сяргея Аксёнава па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 191 (прысваенне, растрата маёмасці або завалоданне ёй шляхам злоўжывання службовым становішчам) Крымінальнага кодэкса Украіны[8].

23 чэрвеня 2016 года Генеральная пракуратура Украіны выклікала на допыт 29 чэрвеня Сяргея Аксёнава, апублікаваўшы позву ва ўкраінскай урадавай газеце «Урядовий кур’єр»[9].

Міжнародныя санкцыі

[правіць | правіць зыходнік]
Краіны, дзе Аксёнаў патрапіў пад санкціі

17 сакавіка 2014 года ЗША ўвялі персанальныя санкцыі супраць асоб, якія пагражаюць міру, бяспецы, стабільнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і за падрыў дэмакратычных інстытутаў і працэсаў ва Украіне, у тым ліку дадаўшы ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб і Аксёнава[10].

У той жа дзень Аксёнаў таксама трапіў пад санкцыі Канады і краін ЕС[11][12].

Зноскі

  1. Сяргей Аксёнаў абраны Кіраўніком Рэспублікі Крым
  2. Аксёнаў Сяргей Валер’евіч Архівавана 16 лютага 2018.
  3. "Парламент Крыма абвясціў незалежнасць паўвострава". Расійская газета. 2014-03-17. Праверана 2014-03-30. У афіцыйных назвах органаў улады Рэспублікі Крым і іншых органаў замест слоў Аўтаномная Рэспубліка Крым выкарыстоўваць словы Рэспубліка Крым
  4. Указ Президента Украины от 1 марта 2014 года № 187/2014 «О Председателе Совета Министров Автономной Республики Крым» (укр.)
  5. Крымскае аддзяленне Архівавана 6 сакавіка 2016. на сайце Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства.
  6. Суд признал незаконными назначение Аксенова премьером и проведение референдума в Крыму (руск.). unian.net (4 сакавіка 2014). Праверана 11 красавіка 2018.
  7. Суд виніс ухвалу про затримання Сергія Аксьонова та Володимира Константинова (укр.). gp.gov.ua (5 сакавіка 2014). Праверана 11 красавіка 2018.
  8. Суд дозволив затримання головного сепаратиста Криму Аксьонова (укр.). ukranews.com. Українські новини (13 красавіка 2016). Праверана 11 красавіка 2018.
  9. Генпрокуратура викликала на допит Аксьонова та Поклонську (укр.). ukranews.com. Українські новини (23 чэрвеня 2016). Праверана 11 красавіка 2018.
  10. The White House, Office of the Press Secretary, March 17, 2014 (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2014. Праверана 18 сакавіка 2014.
  11. Logiurato, Brett. Obama Just Announced Sanctions Against 7 Russian 'Cronies'. Business Insider  (укр.) (17 сакавіка 2014). Праверана 17 сакавіка 2014.
  12. EU-Russland Sanktionen: Liste, Aksjonow (ням.). Die Zeit. Праверана 23 ліпеня 2021.