| ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Сяргей Мікалаевіч Ігнашэвіч | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 ліпеня 1979[1] (45 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | |||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Балтыка | |||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Ігнашэвіч (руск.: Сергей Игнашевич; нар. 14 ліпеня 1979, Масква, СССР) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер беларускага паходжання[2]. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2002—2018). На клубным ўзроўні вядомы па выступах за маскоўскі ЦСКА. Рэкардсмен зборнай Расіі па колькасці матчаў (127).
У цяперашні час працуе галозным трэнерам калінінградскай «Балтыкі».
Бацька Сяргея паходзіць з вёскі Хорастава (цяпер Салігорскі раён Мінскай вобласці Беларусі)[2]. З’яўляецца выхаванцам тарпедаўскай футбольнай школы, але гуляць пачаў за клубы «Спартак-Арэхава» і «Крылы Саветаў». 3 2001 года выступаў за сталічны «Лакаматыў», з якім стаў чэмпіёнам краіны. У складзе ЦСКА дэбютаваў 12 сакавіка 2004 года ў матчы супраць футбольнага клуба «Масква».
Дэбютаваў у складзе зборнай Расіі 21 жніўня 2002 года ў матчы супраць каманды Швецыі.
Пасля чэмпіянату Еўропы 2016 спаніў выступленні за зборную, аднак вярнуўся ў яе перад чэмпіянатам свету 2018. 8 ліпеня 2018 года, пасля чвэрцьфінальнага матчу супраць Харватыі, абвясціў аб завяршэнні кар’еры як у зборнай, так і ў ЦСКА[3].
У ліпені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевага складу ЦСКА. З чэрвеня 2019 года па сакавік 2021 года ўзначальваў маскоўскае «Тарпеда».
У кастрычніку 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам калінінградскай «Балтыкі»[4].
Жанаты, мае чатырох сыноў, два з якіх ад першага шлюбу.