Гістарычная дзяржава | |||
Сёгунат Камакура | |||
---|---|---|---|
鎌倉幕府 | |||
|
|||
1192 — 1333
|
|||
Сталіца | Камакура | ||
Мова(ы) | позняя сярэдне-японская | ||
Рэлігія | Сінто-будыйскі сінкрэтызм | ||
Грашовая адзінка | Ро | ||
Форма кіравання | феадальная манархія[d] | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сёгунат Камакура (яп.: 鎌倉幕府, Камакура бакуфу, 1192—1333) — першы ўсеяпонскі самурайскі ўрад, заснаваны сям'ёй Мінамота з цэнтрам у горадзе Камакура (сучасная прэфектура Канагава). Існаваў 142 гады — з часу прызначэння Мінамота но Ёрытома сёгунам (1192 год) да знішчэння Камакуры войскамі Ніты Ёсісады (1333). За час існавання сёгуната ім правіла 9 сёгунаў. Характарызаваўся моцным палітычным уплывам рэгенцкай сям'і Хадзё, якая рэальна кіравала ўрадам.
Імя па-беларуску | Імя па-японску | Гады жыцця | Гады кіравання | |
---|---|---|---|---|
1 | Мінамота но Ёрытома | 源頼朝 | 1147—1199 | 1192—1199 |
2 | Мінамота но Ёрыіэ | 源頼家 | 1182—1204 | 1202—1203 |
3 | Мінамота но Санэтома | 源実朝 | 1192—1219 | 1203—1219 |
4 | Фудзівара но Ёрыцунэ | 藤原頼経 | 1218—1256 | 1226—1244 |
5 | Фудзівара но Ёрыцугу | 藤原頼嗣 | 1239—1256 | 1244—1252 |
6 | Прынц Мунэтака | 宗尊親王 | 1242—1274 | 1252—1266 |
7 | Прынц Карэясу | 惟康親王 | 1264—1326 | 1266—1289 |
8 | Прынц Хісаакі | 久明親王 | 1276—1328 | 1289—1308 |
9 | Прынц Марыкуні | 守邦親王 | 1301—1333 | 1308—1333 |