Сіву́ч (Eumetopias jubatus) — від млекакормячых жывёл, адзіны сучасны прадстаўнік роду Сівучы (Eumetopias) сямейства вушастых цюленяў.
Даўжыня цела сівучаў да 3,5 м. Важаць да 800 (1000) кг. Морда, шыя і плечавы пояс масіўныя, ласты доўгія і шырокія. Дарослыя самцы маюць грыву. Афарбоўка рыжая летам і бурая зімой.
Пашыраны ў паўночнай частцы Ціхага акіяна ад поўначы Японіі да Каліфорніі, уключаючы Ахоцкае і Берынгава моры. Ахоўваецца ў Расіі, ЗША і Японіі. Занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.
Размнажаюцца звычайна на камяністых берагах астравоў ў вясной і летам. Самцы ўтвараюць гарэмы з 15—20 самак. Нараджаюць адно дзіцяня. Кормяцца рыбай, малюскамі і іншымі марскімі жывёламі.
Зноскі