Сігнэ Хэбэ | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1837[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лютага 1925[1][2] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Clemens Hebbe[d][1][5] |
Маці | Вендэла Хэбэ[1][5] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | актрыса, оперная спявачка, музычны педагог, тэатральны педагог |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
Выхаванцы | Matilda Jungstedt[d][6][7], Anna Norrie[d][6], Julia Håkansson[d][6], Gerda Lundequist[d][6], Hilda Borgström[d][6], Manda Björling[d][6], Найма Віфстранд[6], Tora Teje[d][6], Anders de Wahl[d][6], John Forsell[d][6], Lars Hanson[d][6] і Караліна Эстберг[8] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сігнэ Хэбэ (шведск.: Signe Hebbe, 30 ліпеня 1837 — 14 лютага 1925) — шведская оперная спявачка (сапрана) і педагог.
Сігнэ Хэбэ нарадзілася ў сям’і Вендэлы і Клеменса Хэбэ ў 1937 годзе. У юным узросце яна засталася без бацькі, які, збанкрутаваўшы, кінуў сям’ю і з’ехаў за мяжу.
У 11 гадоў Сігнэ паступіла ў школу пры Каралеўскай оперы. Яна вучылася ў актрысы Караліны Бок і вывучала музыку ў школе фартэпіяна Ліндблада. У перыяд 1852—1854 гады яна вучылася ў Берлінскай кансерваторыі.
Дэбют Сігнэ як актрысы адбыўся ў 1855 годзе у Каралеўскім драматычным тэатры. Але яе голас палічылі непадыходзячым для тэатральных роляў, і таму яна працягнула вучыцца спеву. У 1856 годзе яна паступіла ў Парыжскую кансерваторыю, дзе стала першай скандынаўскай студэнткай, якая атрымала залаты медаль кансерваторыі. У Парыжскай кансерваторыі яна некаторы час выкладала пластыку, і адной з яе вучаніц, калі яна часова замяняла другую выкладчыцу, была Сара Бернар. У далейшым Сігнэ вучылася пеўнаму майстэрству ў Мілане ў Франчэска Ламперці і тэатральнаму мастацтву ў Адэлаіды Рысторы і Эрнэста Росі.
Яе дэбют як опернай спявачкі адбыўся ў Франкфурце. У 1861-1862-х гадах яна выступала ў Мангейскім нацыянальным тэатры. Паміж 1864 і 1879 гадамі Сігнэ ездзіла па Еўропе, выступала ў Стакгольме, Капенгагене, Парыжы, Варшаве, Жэневе, Мілане, Гельсінгфорсе і Осла. Яе выступы падвяргаліся крытыцы, паколькі яна надавала сваім гераіням вялікую незалежнасць, чым гэта дазвалялася опернымі традыцыямі.
Сігнэ Хэбэ вяла і педагагічную дзейнасць. У перыяд 1871—1925 яна выкладала спевы, у 1877 годзе адкрыла ўласную школу, дзе вучыла тэхніцы прамовы, спеву, пластыкі, з 1883 года працавала ў Dramatens elevskola (школа каралеўскага драматычнага тэатра), у 1886—1888 гадах выкладала ў Шведскай каралеўскай музычнай акадэміі, а каля 1900 года — у Каралеўскім драматычным тэатры. Сярод яе вучняў былі Ён Фарсэль, Мацільда Юнгстэд, Караліна Эстберг.
Сігнэ Хэбэ памерла ў Стакгольме ў 1925 годзе ва ўзросце 87 гадоў. Пахаваная на Паўночных могілках Стакгольма.