Сімон Фёдаравіч Ушакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1626[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1686 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, іканапісец |
Жанр | іканапіс |
Уплыў на | Mikhail Ivanov Milyutin[d][4] і Georgy Zinovyev[d] |
![]() |
Сімон (Пімен) Фёдаравіч Ушако́ў (1626, Масква — 25 чэрвеня 1686, Масква) — рускі жывапісец і графік.
Нарадзіўся і жыў у Маскве. У 1648—64 гг. знаменшчык у Сярэбранай і Залатой палатах. З 1664 жалаваны іканапісец Аружэйнай палаты, кіраўнік іканапіснай майстэрні.
Пісаў парсуны , фрэскі і кіраваў распісваннем Архангельскага і Успенскага сабораў (1660), размалёўваў царскую палату (1657), сцены Гранавітай палаты (1668) у Маскоўскім Крамлі, выканаў абразы для царквы Тройцы ў Нікітніках (1656—57). Чарціў геаграфічныя карты і планы, ствараў малюнкі для гравёраў і сам займаўся афортам («Сем смертных грахоў», 1665).
У рускім жывапісе канца 17 ст. выступіў рэфарматарам: выкарыстоўваючы традыцыйныя іканаграфічныя схемы, імкнуўся да святлоценявой лепкі формы, мяккасці пераходаў, аб'ёмнасці лікаў, жыццёвасці, што вызначала пераход ад сярэдневяковых канонаў да свецкага рэалістычнага мастацтва: абразы «Тройца» (1671), «Нерукатворны Спас» (1677), карціна «Маці Божая Уладзімірская» («Дрэва Маскоўскай дзяржавы», 1668). Свае эстэт, погляды выклаў у трактаце «Слова к любатшчацельнаму іконнага пісанія» (каля 1666).
![]() |
Сімон Фёдаравіч Ушакоў на Вікісховішчы |
---|