Сінгапурскі нацыянальны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: National University of Singapore | |
| |
Арыгінальная назва | англ.: National University of Singapore |
Заснаваны | 1905 |
Студэнты | 30 098[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Сінгапур |
Сайт | nus.edu.sg |
![]() |
Сінгапурскі нацыянальны ўніверсітэт (англ.: National University of Singapore) — сінгапурская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта.
Гэта буйнейшы ўніверсітэт краіны як па колькасці студэнтаў, так і па праграмах навучання, а таксама старэйшы ўніверсітэт у Сінгапуры. Галоўны кампус універсітэта займае плошчу прыблізна ў 1,5 км2. Адукацыя ў ім грунтуецца на модульнай сістэме. Гэтая сістэма ўключае ў сябе асаблівасці брытанскай сістэмы, такія, як невялікія групы студэнтаў пры навучанні, і рысы амерыканскай сістэмы — сістэму крэдытаў. Студэнты могуць на працягу першых двух семестраў займацца па выбары на розных факультэтах.