У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Сіняк.
Сіня́к (Gyroporus cyanescens) — від шапкавых базідыяльных грыбоў роду Гірапорус (Gyroporus) сямейства Балетавыя (Boletaceae).
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка 6—15 см у дыметры, сухая, апушаная, спачатку пукатая, потым распасцёртая, светла-бурага або саломенна-жоўтага колеру. Мякаць белая, хутка сінее на зломе. Ножка даўжынёй 7—8 см, клубнепадобнай формы, аднаго колеру з шапкай. Споры гладкія, яйцападобнай формы.
Ядомы грыб.
Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў жніўні—верасні на пясчанай глебе ў хвойніках і дубровах.
Зноскі