Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Сіні англійскі кармавы сцяг (Blue Ensign) з’яўляецца сцягам Вялікабрытаніі. Ён складаецца з сіняга палатна, на якім у верхнім левым куце змешчаны Union Jack. Сіні колер палатна мае тое ж адценне, што і Union Jack.
Першапачаткова Сіні сцяг быў прыняты ў 17-м стагоддзі з выявай сцяга Англіі ў верхнім куце ў тронка.
Пасля аб’яднання з Шатландыяй у 1707 г. замест англійскага сцяга была змешчана першапачатковая версія сцягу Union Jack, якая ўяўляла сабой сумесь англійскага сцяга і шатландскага сцяга.
Пасля далучэння Ірландыі 1 студзеня 1801 г. да Union Jack быў дададзены ірландскі сцяг св. Патрыка — чырвоны андрэеўскі крыж на белым фоне.
Да рэформы 1864 г. сіні сцяг быў адным з трох сцягоў брытанскага ваенна-марскога флоту (Blue Squadron).
З 1865 г. было дазволена таксама і залежным краінам і калоніям выкарыстоўваць сіні сцяг і змяшчаць на ім свой герб (Badge).
З тых жа часоў чырвоны сцяг выкарыстоўваецца ў гандлёвых мэтах, а белы сцяг у якасці ваенна-марскога сцяга.
Сіні сцяг з 1864 г. выкарыстоўваецца ў якасці службовага сцяга на моры і з’яўляецца асновай для шматлікіх сцягоў Садружнасці нацый.