Эркюль Савіньен Сірано дэ Бержэрак | |
---|---|
фр.: Hercule Savinien Cyrano de Bergerac | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Hercule Savinien de Cyrano |
Дата нараджэння | каля 6 сакавіка 1619[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 1655[1][2][…] (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Францыя |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, пісьменнік, філосаф, пісьменнік навуковай фантастыкі, раманіст |
Гады творчасці | з 1640 |
Кірунак | драматургія, паэзія |
Мова твораў | французская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Эркюль Савіньен Сірано дэ Бержэрак (фр.: Hercule Savinien Cyrano de Bergerac, 6 сакавіка 1619, Парыж — 28 ліпеня 1655, Сануа) — французскі драматург, філосаф, паэт і пісьменнік, папярэднік навуковай фантастыкі, гвардзеец.
Сірано нарадзіўся 6 сакавіка 1619 ў Парыжы. Вучыўся ў Калеж дэ Бавэ пры Парыжскім універсітэце (1631—37), потым разам з Мальерам наведваў навучальныя заняткі філосафа Гасендзі. Дадаў да сваёй першапачатковага прозвішча «дэ Бержэрак» (назва радавога маёнтка Сірано) у 1639 г. паступіў на ваенную службу, у складзе каралеўскай гвардыі пры аблозе Музона ў 1639 годзе, быў паранены ў баях. Сірано удзельнічаў у аблозе Араса (1640), пад якім быў паранены, і хоць вылечыўся, але праз 15 гадоў памёр менавіта ад наступстваў гэтай раны. Ў 1645 г. з-за праблем са здароўем пакінуў ваенную службу. У 1646 г. адбылася тэатральная прэм’ера яго п’есы «Асмеяны педант». Памёр 28 ліпеня 1655 г. у Сануа.
Аўтар камедыі «Асмеяны педант», трагедыі «Смерць Агрыпіны» (надрук. у 1654), санетаў, рандо, памфлетаў, у т.л. вершаванага памфлета «Мазарынада» («Міністр дзяржавы пагарэлай…»), які выкрываў палітыку кардынала Мазарыні і працягваў бурлескную традыцыю П. Скарона. Славу Сірано дэ Бержэраку прынеслі філасофскія і навукова-фантастычныя раманы і адначасова памфлеты «Іншы свет, або Дзяржавы і імперыі Месяца» (надрук. 1657, поўнасцю 1910) і «Дзяржавы і імперыі Сонца» (незавершаны, надрук. 1662), напісаныя ў манеры, блізкай да іспанскага кансептызму, традыцыі шахрайскага рамана, у якіх даў вострую сатырычную карціну жыцця чалавецтва, стварыў інтэлектуальную ўтопію неабмежаванасці мыслення, свабоды сумлення, свету без войнаў і рэлігійнага фанатызму.
Да рамантычнага вобраза Сірано дэ Бержэрака — узнёслага і адначасова скептычнага паэта, высакароднага ў каханні, чалавека, які адмыслова валодае зброяй шпагі і вострага жарту, звярнуўся ў аднайменнай камедыі Эдмон Растан (1898).