Горад
Сіянь
西安
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Сіянь[2], Сі'ань[3] — горад у Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі. Сіянь — адзін з самых знамянальных гістарычных і культурных цэнтраў Кітая, на працягу 13 дынастый быў сталіцай Кітая, у прыватнасці ў перыяды Чжоу, Цынь, Хань і Тан. Дынастыйныя сталіцы размяшчаліся звычайна ў розных месцах на невялікай адлегласці ад цэнтра сучаснага Сіяня. Горад існуе больш за 3100 гадоў, некаторы час з’яўляўся самым буйным (як па плошчы, так і па ліку жыхароў) горадам свету.
Горад Сіянь (Чан’ань) быў месцам прызначэння гандлёвых караванаў, якія ішлі па Вялікаму шаўковаму шляху ў Кітай. У наваколлях горада знаходзіцца знакамітая грабніца імператара Цынь Шыхуана і Тэракотавая армія.
З 1990 года, у адпаведнасці з планам эканамічнага развіцця Кітая для цэнтральных і паўночных рэгіёнаў краіны, Сіянь пераўтварыўся ў важны цэнтр культуры, адукацыі і прамысловасці.
У горадзе больш 200 аўтобусных маршрутаў.
З 2011 года дзейнічае сетка метро.
У Сіяні 5 вакзалаў, і будуецца шосты. Асноўным лічыцца Цэнтральны вакзал. У 2010 годзе была пабудавана высакахуткасная чыгуначная лінія працягласцю 456 км да горада Чжэнчжоу.
У прыгарадзе размешчаны міжнародны аэрапорт, самы вялікі ў рэгіёне.