Т-80 — асноўны баявы танк (АБТ), які вырабляўся ў СССР. Першы ў свеце серыйны танк з адзінай газатурбіннай сілавой устаноўкай[2][3]. Першы ў свеце АБТ з убудаванай супрацьснараднай дынамічнай абаронай[4]. На ўзбраенні арміі СССР з 1976 года.
Першыя серыйныя ўзоры, распрацаваныя СКБ-2 на базе Т-64, выпускалі на Кіраўскім заводзе ў Ленінградзе. Танк Т-80У выпускаўся на заводзе «Омсктрансмаш» у Омску, а танк Т-80УД з дызельным рухавіком — на заводзе імя Малышава ў Харкаве.
Мадыфікацыяй харкаўскага Т-80УД з'яўляюцца асноўныя баявыя танкі Украіны: Т-84, «Апора» і БМ «Аплот».
Першы «кіраўскі» газатурбінны танк новага пакалення, «Аб'ект 219 сп 1», выраблены ў 1969 годзе, вонкава быў падобны да вопытнага харкаўскага газатурбінавага Т-64Т. На машыне быў усталяваны рухавік ГТД-1000Т магутнасцю 1000 к. с., распрацаваны НВА імя В. Я. Клімава.
Наступны «Аб'ект 219 сп 2» — ужо значна адрозніваўся ад зыходнага Т-64.
Выпрабаванні першага прататыпа паказалі, што ўстаноўка новага, больш магутнага рухавіка, павялічаная маса і змяніўшыяся дынамічныя характарыстыкі танка патрабуюць унясення істотных зменаў у хадавую частку.
Спатрэбілася распрацоўка новых вядучых і накіроўваючых колаў, апорных і падтрымліваючых каткоў, гусеніц з абгумавымі бегавымі дарожкамі, гідраўлічных амартызатараў і тарсіённых валаў з палепшанымі характарыстыкамі.
Была зменена і форма вежы. Ад Т-64А захаваліся гармата, боепрыпасы, механізм зараджання (адрозны ад аўтамата зараджання, які стаяў на Т-72 і яго мадыфікацыях), асобныя вузлы і сістэмы, а таксама элементы бронеаховы.
Аб'ект 219 сп 1 — мадыфікацыя Т-64А з устаноўкай газатурбіннага рухавіка ГТД-1000Т. У ходзе выпрабаванняў была выяўленая ненадзейнасць хадавой часткі Т-64 і немагчымасць рэалізацыі ўзрослых дынамічных характарыстык танка з газатурбінным рухавіком[9]. Усяго выраблены 31 танк гэтай мадыфікацыі[10].
Украіна — 22 T-80БВ і (143 Т-80Б, Т-80БВ, Т-80УД на захоўванні), па стану на 2017 год[16]
Егіпет — у 1997 годзе заключаны кантракт на пастаўку 34 танкаў Т-80У[17], аднак, паводле інфармацыі Стакгольмскага інстытута даследавання праблем міру пастаўка танкаў Т-80 у Егіпет не ажыццяўлялася[18], акрамя таго, па стану на 2014 год танкі Т-80 адсутнічаюць у наменклатуры ўзбраення Арміі Егіпта[19].
Беларусь — У Беларусі танкі Т-80 БВ апынуліся пасля вываду войскаў з Германіі. Усяго рэспубліцы было перададзена 92 машыны, з якіх 66 машын прададзеныя ў Емен[23], а астатнія ўтылізаваныя[24][25].
СССР — перайшлі да ўтварыўшыхся пасля распаду дзяржавам.
Вялікабрытанія — некалькі Т-80У набыта праз падстаўныя арганізацыі для стратэгічных даследаванняў ў 1992 годзе[26][27].
ЗША — адзін Т-80У перададзены Вялікабрытаніяй. Чатыры адзінкі Т-80УД атрыманы ў 2003 годзе ад Украіны[28].
Першай краінай, якая паспрабавала купіць танкі Т-80 па ўсёй бачнасці быў Ірак. У 1986 годзе было замоўлена некалькі танкаў пад пазначэннем «Т-74»[29] у СССР, але аб пастаўках нічога невядома.[30]
Расстрэл Белага дома ў 1993 годзе. 4 кастрычніка 1993 года шэсць танкаў Т-80УД 12-га гвардзейскага танкавага палка 4-й гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай дывізіі з Калінінскага моста каля 12 гадзін дня адкрылі агонь па будынку Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі. Усяго было выпушчана 12 снарадаў, у тым ліку 2 бранябойна-падкаліберных і 10 асколачна-фугасных[31].
У студзені 2015 года танкі Т-80БВ выкарыстоўваліся падчас узброенага канфлікту паміж шыіцкімі паўстанцамі і ўрадавымі войскамі ў Емене. Пры гэтым як мінімум адзін танк быў знішчаны, яшчэ адзін захоплены паўстанцамі.
↑А. В. Карпенко. Обозрение отечественной бронетанковой техники (1905—1995). С. 372.
↑Танк Т-80Б. Техническое описание и инструкция по эксплуатации. С. 12—31.
↑А. В. Карпенко. Обозрение отечественной бронетанковой техники (1905—1995). С. 386.
↑Изделие 478Б. Техническое описание и инструкция по эксплуатации. Часть первая. — Харьков, 1985. — С. 28—58. — 367 с.
↑М. В. Павлов, И. В. Павлов, А. С. Ефремов. История создания первого серийного танка Т-80 с газотурбинной силовой установкой // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2011. — № 6. — С. 23.
↑М. В. Павлов, И. В. Павлов, А. С. Ефремов. История создания первого серийного танка Т-80 с газотурбинной силовой установкой // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2011. — № 11. — С. 31.