Тадэвуш Даленга-Мастовіч | |
---|---|
польск.: Tadeusz Dołęga-Mostowicz | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | TEM, TM, C. hr. Zan |
Дата нараджэння | 10 жніўня 1898[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 верасня 1939[1] (41 год) ці 22 верасня 1939[3] (41 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, сцэнарыст |
Гады творчасці | з 1930 |
Мова твораў | польская |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тадэ́вуш Дале́нга-Масто́віч (польск.: Tadeusz Dołęga-Mostowicz, псеўданім: Т. М.; 10 жніўня 1898, хут. Акунёва, цяпер Глыбоцкі раён — верасень 1939) — пісьменнік, журналіст.
Бацька Тадэвуша — Стэфан, арандаваў маёнтак, дзе вёў узорную гаспадарку, якая лічылася адной з лепшых у акрузе. Успаміны пра дзяцінства, якое прайшло ў атмасферы дабрабыту і спакою, і пра асяроддзе, у якім жыла мясцовая шляхта, ляжаць у аснове многіх аповесцяў Т. Даленга-Мастовіча. Пазней сям’я перабралася ў Глыбокае. Глыбоцкі дом Мастовічаў быў на вуліцы Кракаўскай (цяпер на тым месцы дом № 2 па вул. Савецкай).
Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1915 г. Падчас вучобы ў гімназіі ўдзельнічаў у нелегальных патрыятычных арганізацыях. Падчас вучобы ў Кіеўскім універсітэце быў членам польскай ваеннай арганізацыі. Падчас Грамадзянскай вайны, у 1919 годзе Т. Даленга-Мастовіч добраахвотнікам пайшоў у польскую армію, дзе служыў да 1922 года. З 1922 жыў у Варшаве, у 1922—1926 супрацоўнік, а потым рэдактар газеты «Rzecz Pospolita», займаўся літаратурнай творчасцю. Ужо пач. 1925 г. на старонках гэтай газеты з’яўляюцца артыкулы і фельетоны, падпісаныя псеўданімам Т.М.. У тым жа 1925 з’яўляюцца і першыя апавяданні. У 1926 пісаў пад новым псеўданімам — Далэнга. У гэты час пачынаецца яго кар’ера як журналіста, фельетаніста, пісьменніка. Т. Даленга-Мастовіч актыўна выступаў супраць рэжыму Ю. Пілсудскага, у з’едлівых гумарэсках выкрываў антыдэмакратычную дзейнасць уладаў, за што аднойчы быў схоплены на вуліцы і жорстка збіты.
Падчас 2-й сусветнай вайны Т. Даленга-Мастовіч паблізу румынскай граніцы арганізаваў міліцыю, якая ў адсутнасць улады забяспечвала грамадскі парадак і бяспеку жыхароў мястэчка Куты. Трагічна загінуў у верасні 1939 г. пры невядомых акалічнасцях. Па адной з версій, пры выездзе з мястэчка ён быў ва ўпор расстраляны савецкім салдатам. Па іншай версіі, ён загінуў пад Львовам ад шалёнай кулі.
Пісаў на польскай мове. У 1924 пачаў пісаць вялікія творы. Вядомасць прынёс першы раман — «Кар’ера Ныкадыма Дызмы» — вострая сатыра на грамадска-палітычнае жыццё Польшчы часоў рэжыму Ю. Пілсудскага, падзеі рамана адбываецца ў Заходняй Беларусі. У 1932 надрукаваныя аповесці «Ківоны», «Чэкі без аплаты», «Пракурор Аліцыя Горн» — у творах дадзеная характарыстыка палітычных з’яў тагачаснай Польшчы, жыцця мяшчанскага асяроддзя. Аўтар раманаў «Браты Дальч і Ко» (1933), «Свет пані Маліноўскай» (1934), «Знахар» (1937), «Прафесар Вільчур» і «Дзённік пані Ганкі» (1939) і інш.
У 1934 пачынаецца супрацоўніцтва Т. Даленга-Мастовіча з кінематографам. Да 1939 з 16 яго твораў было экранізавана 8. Найбольш папулярныя творы-сцэнарыі для фільмаў: «Іх дзіця», «Тры сэрцы», «Прафесар Вільчур». Беларускім гледачам найбольш вядомы фільм «Знахар».
У 1978 г. рэшткі Т. Даленга-Мастовіча былі перапахаваны ў Варшаве на Павонзкавых могілках. У 1998 г. да 100-гадовага юбілею ў Глыбокім адбыўся вечар памяці пісьменніка, арганізаваная выстаўка яго кніг. У Глыбокім на доме № 2 па вул. Савецкай у памяць Т. Даленга-Мастовіча ўстаноўлена мемарыяльная дошка.