Тадэвуш Макоўскі | |
---|---|
польск.: Tadeusz Makowski | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1882[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 1932[2][3][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік, паэт, тэарэтык мастацтва |
Вучоба | |
Уплыў на | Генрыета Багіён[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тадэвуш Юзаф Макоўскі (польск.: Tadeusz Józef Makowski; 29 студзеня 1882[1], Асвенцім — 1 лістапада 1932[2][3][…], IV акруга Парыжа[4]) — польскі мастак-жывапісец.
Тадэвуш Макоўскі ў 1902—1906 гадах вывучаў класічную і польскую філалогію ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве і паралельна вучыўся жывапісу ў мясцовай Акадэміі мастацтваў (у 1903—1908 гадах), у класах Яна Станіслаўскага і Ёзэфа Мехофера. На мяжы 1908/1909 гадоў Т. Макоўскі з’ехаў у Парыж, дзе і застаўся да канца жыцця. Спачатку мастак трапіў пад уплыў фрэскавага жывапісу Пюві дэ Шавана. Макоўскі пазнаёміўся з Пабла Пікаса, і паміж імі завязалася сяброўства.
Жыў пераважна ў Францыі. У ранні перыяд пад уплывам П. Пюві дэ Шавана ствараў манументальныя сімвалічныя карціны («Хрышчэнне ў Іардані», 1909), пазней зазнаў уплыў кубізму («Партрэт мужчыны ў белым капелюшы», 1912). З 1920-х г. рабіў геаметрызаваныя кампазіцыі, пераважна на тэмы з жыцця дзяцей, у якіх спалучаў рысы сімвалізму, кубізму і прымітывізму. Сярод твораў: «Дзіцячая капэла» (1922), «Дзеці і ліхтарыкі» (каля 1928), «Шавец» (1930), «Скнара» (1932), «Двое дзяцей з сабакам» (каля 1932) і інш.