Талідскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Toledo | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Toledo |
Заснаваны | 1872 |
Студэнты | 18 319[1] і 14 038[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Таліда, Агая, ЗША |
Сайт | utoledo.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Талідскі ўніверсітэт (англ.: University of Toledo) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Таліда ў штаце Агая, ЗША.
Вучэльня была заснавана ў 1872 годзе як Талідскі мастацка-гандлёвы ўніверсітэт, які зачыніўся праз шэсць гадоў. Горад Таледа зноў адкрыў яго ў 1884 годзе як Талідскую школу ручнога навучання. Прафесійна-тэхнічная школа развілася да ўзроўня ўніверсітэта да канца ХІХ стагоддзя. У 1931 годзе ўніверсітэт пераехаў у сваё цяперашняе месца. З моманту свайго заснавання ўніверсітэт фізічна пашыраўся і з часам уключыў у склад свайго кампуса больш за 100 буйных будынкаў і тэрыторыі агульнай плошчай больш за 570 га, пераўтварыў сваю акадэмічную мадэль з праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі ў класічны даследчы ўніверсітэт. Ён вядомы сваімі праграмамі па тэхніцы і медыцыне.