Талінская фондавая біржа — фондавая біржа ў Таліне, Эстонія, якая ўваходзіць да біржаў NASDAQ OMX Group. Галоўным фондавым індэксам біржы быў TALSE, пазней перайменаваны ў OMX Tallinn. Біржа з’яўляецца адзіным рэгуляваным другасным рынкам каштоўных папераў у Эстоніі. Выкарыстоўвае гандлёвыя платформы INET і SAXESS, якімі адначасова аперуюць біржы Швецыі, Фінляндыі, Даніі, Ісландыі, Латвіі і Літвы.
Талінская біржа была створана ў красавіку 1995 г. на базе Эстонскага цэнтральнага дэпазіторыя каштоўных папераў высілкамі 10 камерцыйных банкаў, 9 брокерскіх фірмаў і некаторых дзяржаўных устаноў (Банка Эстоніі і Міністэрства фінансаў). Першы гандлёвы дзень адбыўся 31 мая 1996 г., а індэкс упершыню быў падлічаны 3 чэрвеня 1996 г. Тады ў лістынг трапілі каштоўныя паперы ад 11 эмітэнтаў.
У красавіку 2001 г. стратэгічнае кіраўніцтва біржай перайшло да фінскай HEX Group, якая ў 2003 г. злілася з шведскай OM, утварыўшы разам новую біржу OMX. У 2008 г. праз зліццё OMX з NASDAQ Талінская фондавая біржа перайшла пад кантроль NASDAQ OMX.
Працоўныя часы біржы: 9:00-17:30.
Па стане на красавік 2015 г.