Талісман | |
---|---|
фр.: Le Talisman | |
Мацільда Кшасінская ў 1909 годзе ў ролі Нірыты | |
Жанр | балет |
Аўтар | лібрэта К. А. Тарноўскага ,М. Петыпа |
Кампазітар | Р. Дрыга |
Харэограф | Марыус Петыпа |
Краіна | Расійская імперыя |
Год | 29 лютага 1889 |
«Талісман» (фр.: Le Talisman) — балет у 4 дзеях і 7 карцінах з харэаграфіяй Марыуса Петыпа і музыкай Рыкарда Дрыга. Лібрэта Канстанціна Аўгустовіча Тарноўскага і Марыуса Петыпа. Прэм’ера адбылася 6 лютага (25 студзеня па ст. ст.) 1889 года ў Імператарскім Марыінскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу, Расія. Гэты балет даў пачатак так званаму Talisman Pas de Deux, які сёння танцуюць многія балетныя трупы.