Танкано́г[3][4], або Келерыя[4] (Koeléria) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя.
Шматгадовыя шыза-зялёныя травяністыя карэнішчавыя расліны з вузкалінейнымі, пляскатымі, шырпатымі ліставымі пласцінкамі. Суквецце — коласападобная рыхлая мяцёлка даўжынёй да 20 см. Каласкі 2—5-кветкавыя, сціснутыя з бакоў.
Плод — зярняўка.
Расце ў нетрапічных раёнах абодвух паўшар’яў, у стэпах, на лугах, у рэдкіх лясах, радзей у тундры і альпійскім поясе гор.
Некаторыя віды сенакосныя і пашавыя расліны, а таксама выкарыстоўваюцца ў мэтах замацавання пяскоў.
Род налічвае каля 80 відаў. Паводле сайта The Plant List — 50 відаў.
На тэрыторыі Беларусі 4 віды:
Зноскі