Таронцкі метрапалітарны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Toronto Metropolitan University | |
Арыгінальная назва | англ.: Toronto Metropolitan University |
Заснаваны | 1948 |
Студэнты | 25 100 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Таронта, Антарыа, Канада |
Сайт | torontomu.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таронцкі метрапалітарны ўніверсітэт (англ.: Toronto Metropolitan University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.
Вучэльня была створана ў 1948 годзе як Тэхналагічны інстытут імя Э. Райерсана і названы ў гонар Эгертана Райерсана, удзельніка распрацоўкі сістэмы дзяржаўных школ у Заходняй Канадзе. У 1964 годзе ўстанова была рэарганізавана ў адпаведнасці з заканадаўствам правінцыі і перайменавана ў Політэхнічны інстытут імя Э. Райерсана. Пад такой назвай у 1970-я гады ўстанова атрымала абмежаваныя паўнамоцтвы надаваць акадэмічныя ступені. Установа была рэарганізавана ў паўнавартасны ўніверсітэт у 1993 годзе і перайменавана ў Політэхнічны універсітэт імя Э. Райерсана. У 2002 годзе, праз некалькі гадоў пасля стварэння ўласнай школы магістратуры і аспірантуры, установа прыняла назву Універсітэта імя Э. Райерсана. У 2022 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Таронцкі метрапалітарны ўніверсітэт у адказ на занепакоенасць грамадскасці неадназначным уплывам Эгертана Райерсана на сістэму адукацыі індзейцаў Канады.