Таётомі Хідэёры

Таётомі Хідэёры
яп.: 豊臣秀頼
Naidaijin[d]
1 чэрвеня 1603 — 29 мая 1605
Папярэднік Такугава Іэясу
Пераемнік Такугава Хідэтада[d]
Удайдзін[d]
29 мая 1605 — 7 лютага 1607
Папярэднік Такугава Іэясу
Пераемнік Kujō Yukiie[d]

Нараджэнне 29 жніўня 1593(1593-08-29)[1]
Смерць 4 чэрвеня 1615(1615-06-04) (21 год)
Месца пахавання
Род Toyotomi clan[d]
Бацька Таётомі Хідэёсі
Маці Ёда-дона[d]
Жонка Senhime[d] і Icha[d]
Дзеці Tenshūni[d], Toyotomi Kunimatsu[d] і Guen[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Таётомі Хідэёры

Таёто́мі Хідэё́ры (яп. 豊臣秀頼, 29 жніўня 1593 — 4 чэрвеня 1615) — самурайскі палкаводзец сярэднявечнай Японіі перыяду Сэнгоку. Сын Таётомі Хідэёсі ад наложніцы Ёда, пляменніцы Оды Набунагі.

Традыцыйна гістарыяграфія называе Хідэёры сынам Таётомі Хідэёсі. Аднак многія сучасныя гісторыкі ставіць бацькоўства апошняга пад сумненне. Хідэёсі меў некалькі дзясяткаў наложніц, аднак ніводная з іх не зацяжарыла на працягу 30 гадоў яго кар'еры. Толькі адна з іх, спадарыня Ёда, нарадзіла двух сыноў, калі яму ўжо за 50 гадоў.

У 1598 годзе Таётомі Хідэёсі памёр. Яго пераемнікам стаў 5-гадовы Хідэёры. Замест малалетняга ўладальніка краінай кіраваў савет пяці старэйшын, які ўзначальваў Такугава Іэясу, і савет пяці кіраўнікоў, у якой старшынстваваў Ісіда Міцунары. Пасля бітвы пры Секігахары ў 1600 годзе, уся рэальная ўлада ў Японіі была сканцэнтравана ў руках Такугавы, які 3 праз гады атрымаў тытул сёгуна. Нягледзячы на шлюб сваёй праўнучка Сен-хімэ з Хідэёры, Іэясу працягваў разглядаць род Таётомі як небяспеку для свайго рэжыму.

У 1614 сёгун пачаў супраць Хідэёры вайну. Цягам Осакскіх кампаній 1614 і 1615 гадоў род Таётомі быў знішчаны. Галоўная цытадэль Хідэёры — Осакскі замак — згарэў разам з целам свайго гаспадара. Наступіла эпоха роду Такугава, які кіраваў Японіяй больш за 250 гадоў.

Зноскі

  1. Toyotomi Hideyori // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.