Таўрагней

Мястэчка
Таўрагней
літ.: Tauragnai
Герб
Герб
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1373
Ранейшыя назвы
Таўрагіны
Вышыня цэнтра
192 м
Насельніцтва
473 чалавекі (2011)
Часавы пояс
Таўрагней на карце Літвы
Таўрагней (Літва)
Таўрагней

Таўра́гней[1] (літ.: Tauragnai; традыцыйная беларуская назва — Таўрагіны[2][3]) — мястэчка ў Літве, на возеры Таўрагнас. Цэнтр староства Уцянскага раёна Уцянскага павета. Насельніцтва на 2011 год — 473 чалавек. Знаходзяцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад Уцяны.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Таўрагіны датуецца 1373 годам, калі тут існаваў драўляны замак. У 1387 годзе вялікі князь Ягайла перадаў іх Віленскаму біскупству. У 1433 годзе крыжакі спалілі замак. Пад 1498 годам упамінаецца першы касцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Таўрагіны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. На 1669 год тут было 40 двароў, на 1775 год — 28.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Таўрагіны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. На 1859 год у мястэчку было 25 будынкаў, дзейнічаў касцёл, працавалі вінакурня і бровар.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Таўрагіны занялі войскі Германскай імперыі.

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Таўрагіны апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

  • XIX стагоддзе: 1859 год — 263 чал.[4]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 473 чал.
Могілкавая капліца
  • Капліца могілкавая (XIX ст.)

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. таксама Таўрогыні
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 74.
  4. Krzywicki J. Tauroginie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. S. 264.