Тбіліская дзяржаўная акадэмія мастацтваў імя Апалона Кутатэладзэ | |
---|---|
груз. თბილისის სახელმწიფო სამედიცინო უნივერსიტეტი | |
Арыгінальная назва | груз. თბილისის სახელმწიფო სამედიცინო უნივერსიტეტი |
Міжнародная назва | англ.: Tbilisi State Medical University |
Заснаваны | 1930 |
Студэнты | 5 250 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Тбілісі |
Сайт | tsmu.edu |
Тбіліскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (груз. თბილისის სახელმწიფო სამედიცინო უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тбілісі.
У 1930 годзе на базе медыцынскага факультэта Тбіліскага ўніверсітэта быў адкрыты медыцынскі інстытут. У 1935 годзе курсы павышэння кваліфікацыі лекараў гэтага інстытута былі рэарганізаваны ў самастойны Тбіліскі інстытут удасканалення лекараў. З 1962 года ў медыцынскім інстытуце пачала дзейнічаць Цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя, якая складалася з 11 аддзелаў (патафізіялогіі і эксперыментальнай тэрапіі, генетыкі, біяфізікі, мікрабіялогіі і імуналогіі, біяхіміі і інш.). У 1992 годзе інстытут атрымаў статус універсітэта.